24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна—музычная вечарына ў рамках праекта «Творчае сяброўства»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

3 красавіка а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць вечарыну ў рамках сумеснага праекта “ТВОРЧАЕ СЯБРОЎСТВА” з Мінскім аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Слова "сяброўства" мае не адно, а некалькі розных значэнняў. І не толькі ў наш час. Дзве тысячы гадоў таму назад гэта выявіў Арыстоцель, які як раз і спрабаваў даць вызначэнне розным тыпам сяброўства, каб вылучыць сярод іх сапраўднае. Увогуле, сяброўскія адносіны ўзначальваюць спіс найважнейшых каштоўнасцяў і ўмоў асабістага шчасця чалавека. Часам яны лічацца больш важнымі нават, чым сямейна-сваяцкія сувязі. 

Кажуць, творчыя людзі – творчыя ва ўсіх праявах жыцця, а вось якія яны сябры,  мы і прапануем даведацца падчас нашай імпрэзы.

Гэтым разам госці дома Коласа пазнаёмяцца з творчым сяброўствам беларускіх пісьменнікаў Валянціны Паліканінай, Лізаветы Палеес, Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча з паэтэсай і кампазітарам Вольгай Патрый. Аўтар і вядучая вечара – Наталля Касцючэнка. Іх сяброўства дапамагае творча дапаўняць асобу кожнага з сяброў, надаць закончаны характар іх індывідуальнасці.

На літаратурна-музычным вечары прагучаць пераклады вершаў В. Паліканінай і Л. Палеес на беларускую мову, а таксама песні на гэтыя вершы ў выкананні Вольгі Патрый.  Сляпая ад нараджэння, Вольга як бы папаўняе сваімі гарачымі пачуццямі тое, што для “звычайнага чалавека,  які бачыць” стала штодзённым, а таму і здаецца не такім значным у жыццёвых клопатах.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно