24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя выдання Уладзіміра Мазго «Адвечныя скарбы Радзімы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

25 сакавіка а 16 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя выдання Уладзіміра Мазго «Адвечныя скарбы Радзімы».

Кніга выйшла ў свет намаганнямі Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда». Яна распавядае пра гістарычную і духоўную спадчыну беларускага народа. Аўтар запрашае чытачоў адкрыць для сябе таямніцы старажытнага Бярэсця, зірнуць на акаляючы свет праз байніцы Сынкавіцкай царквы-крэпасці, наведаць сталіцу шапавалаў – Дрыбін, прайсціся па Ганненскім кірмашы ў Зэльве. На дарозе з мінулых стагоддзяў паўстаюць постаці Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Рагнеды і Сафіі Слуцкай.

Падчас мерапрыемства сваё бачанне тэмы, адносіны да прэзентуемага твора выкажуць калегі аўтара па паэтычнаму цэху, пісьменнікі і літаратуразнаўцы, а таксама мастак-афарміцель яго кнігі. Госці атрымаюць магчымасць азнаёміцца з выданнем, а таксама з кніжнай экспазіцыяй Нацыянальнай бібліятэкі, прысвечанай духоўным і архітэктурным скарбам культурнай спадчыны Беларусі.

Уладзімір Мінавіч Мазго – беларускі паэт і пісьменнік, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», друкавацца пачаў у 1972 г. Ён з’яўляецца аўтарам паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007). Выдаў кнігі вершаў для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Таямнічая планета» (2008). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно