24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Драма Першай сусветнай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 сакавіка 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца культурна-асветніцкі праект «Драма Першай сусветнай», прысвечаны 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны.

Першая сусветная вайна суправаджалася каласальнымі ахвярамі і засталася адной з самых драматычных падзей ХХ ст. Толькі Беларусь страціла ў ёй каля паўтара мільёна чалавек. Мноства вайскоўцаў і мірных жыхароў засталіся калекамі. Вялікая колькасць нашых суайчыннікаў была змушана падацца на чужыну. 

Сто год мінула з пачатку вялікай трагедыі сусветнага маштабу. Вялікая колькасць мемуараў, кніг і даследаванняў напісана аб гэтай катастрофе. Каля 500 навуковых і навукова-папулярных выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, што прысвечаны тэме Першай сусветнай вайны, будзе прадстаўлена на выстаўцы «Драма Першай сусветнай». Акрамя кніг экспазіцыя змяшчае арыгінальныя паштоўкі з калекцыі вядомага ў Беларусі філакартыста, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Падчас мерапрыемства аўтар раскажа не толькі пра сваю калекцыю, але і пра кнігу з серыі «У пошуках страчанага» – «Беларусь праз фотааб'ектыў нямецкага салдата. 1915-1918».

Праграма культурна-асветніцкага праекта таксама ўключае прэзентацыі дзвюх кніг выдавецтва «Беларусь». Гэта выданне Валянціны Белявінай «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны» і кніга Нацыянальнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь «Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Дакументы». Усе прэзентуемыя выданні аб'ядноўвае агульная тэма і багатая наяўнасць фотадакументаў, што маюць вялікую гістарычную каштоўнасць і эмацыйную значнасць.

Аб сусветнай трагедыі, захаванні памяці пра герояў і ахвяр вайны, стварэнні Музея Першай Сусветнай вайны ў Беларусі распавядуць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзмітрый Яцэвіч, старшыня праўлення дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокi», тэлевядучы і журналіст Вячаслаў Бандарэнка і намеснік старшыні праўлення фонду «Крокі», галоўны стваральнік музея – мастак Барыс Цітовіч.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно