3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Адкрыццё кнігарні «Галіяфы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Шчыра запрашаем 14 сакавіка ў 19:00 на адкрыццё новай літаратурнай платформы – кнігарні выдавецтва “Галіяфы”. Ва ўтульным інтэр’еры па вул. Валгаградскай, 6 (дзве хвіліны ад метро “Маскоўская”) пачнуць працаваць пад адным дахам кніжная крама з шырокім выбарам беларускіх кніг, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

Мы будзем рабіць жыццё вакол беларускай кнігі ярчэйшым і цікавейшым. Нашая мэта – далей пашыраць кола чытачоў беларускамоўнай літаратуры. Мы не проста будзем распаўсюджваць беларускую літаратуру, мы будзем дапамагаць у ёй арыентавацца і, безумоўна, працягваць яе выдаваць.

У сэрцы кнігарні “Галіяфы” – сучасная беларускамоўная проза і паэзія. Тут заўсёды можна будзе набыць па даступных цэнах доўгачаканыя беларускія літаратурныя навінкі, а таксама прыгожыя дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека. Цэны на кнігі выдавецтва “Галіяфы”, а часам і на кнігі іншых выдавецтваў, тут будуць найніжэйшыя па горадзе. 

Падчас адкрыцця кнігарня “Галіяфы” прэзентуе новыя кнігі Адама ГЛОБУСА “Партрэты” і Юрыя СТАНКЕВІЧА “Брамнік заўжды самотны”. У імпрэзе таксама возьмуць удзел Альгерд БАХАРЭВІЧ, Зміцер ВІШНЁЎ, Вольга ГАПЕЕВА, Зміцер ПЛЯН, Аляксей ХАРУЖКА і іншыя літаратары, а пачнецца ўсё правакацыйным перфомансам “Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці” (Ілля СІН, Павал ВАЙНІЦКІ, Яўген РАГОЗІН). Музыка ад Уладзіслава БУБНА – аднаго з першых электронных прадзюсараў Беларусі. 

Уваход вольны. 

Усім чытачам, якія завітаюць на адкрыццё, у падарунак:
- ад кнігарні – зніжкавая карта; 
- ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – адметныя падарункі. 

І гэта толькі пачатак цэлага шэрагу падзей, пляцоўкай для якіх стане кнігарня «Галіяфы» як платформа са значнымі магчымасцямі для прасоўвання не толькі літаратурных твораў і іх аўтараў, але і важных культурніцкіх праектаў і грамадскіх ініцыятываў.

Пачынаючы з 15 сакавіка кнігарня “Галіяфы” працуе штодзённа з 10:00 да 22:00, без выходных. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Адкрыццё кнігарні «Галіяфы» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Адкрыццё кнігарні «Галіяфы»».