24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні становіцца трэндам?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні становіцца трэндам?

Беларусь натхняе не толькі паэтаў-рамантыкаў, але вытворцаў моднай вопраткі! Пра вытокі і развіццё тэндынцыі дыскутуем 7 сакавіка ў Гродна.Часцей і часцей у вялікіх гарадах у натоўпе можна пабачыць маладзёнаў і дзяўчат у цішотках ці байках з рыцарам, купальскім дзядком, арнаментам ці з нейкім “смачным” беларускім словам.

Казаць пра шырокую індустрыю беларускіх брэндавых рэчаў пакуль рана, і разам з тым тэндэнцыя відавочная: беларусы хочуць апранаць сваё ў самым літатаральным значэнні. У цішотках з вершнікам на кані ездзіць на спаборніцтвы нават нацыянальная зборная па тайскім боксе.

Вулічная вопратка з сюжэтамі з гісторыі, міфалогіі і мастацтва – гэта часовы трэнд ці глыбокая патрэба выявіць сваё нацыянальнае “я”? Якая філасофія беларускаарыентаванага брэнду аддзення? У чым сакрэт яго поспеху? Ці варта выпускаць такую вопратку масава?
Пра гэта пойдзе гутарка на офлайнавым ток-шоў “Быць беларусам да ніткі T-shirt: як патрэба ў самавызначэнні становіцца трэндам?”, якое ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!” у Гродна.

У размове прымуць удзел стваральнікі брэндаў моладзевай вопраткі LSTR, «Важный Гусь», “КУТ”.

Пачатак: 18.30

Уваход вольны



Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно