-
Стоимость:
Для дарослых — 15,00 руб.
Студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 8,00 руб.
Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна
13 сакавіка 2021 года
з 12:00 да 16:00
Масленіца – адно з самых вясёлых святаў у народным календары, якое суправаджаецца гульнямі, забавамі, песнямі, танцамі, карагодамі, гасцяваннямі. Звязана яно з провадамі зімы і прыходам даўгачаканай вясны, а ўсе абрадавыя дзеянні накіраваны на забеспячэнне дастатку, багатага ўраджая і дабрабыту. Не спраўляць свята было строга забаронена, бо беларусы верылі, што вырасце доўгі лён і карова ацеліцца толькі ў тых гаспадароў, хто святкаваў Масленку!
У нашым музеі вы зможаце па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу гэтага цудоўнага свята, прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня, а таксама паспрабаваць сябе ў вясёлых гульнях і забавах.
Кульмінацыяй стане ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – «Марэны». Гледзячы на гэты ачышчальны агонь, вы пазбавіцеся ад усіх нягодаў і няшчасцяў, якія суправаджалі вас у мінулым годзе, і з надзеяй будзеце чакаць прыходу сонечных, вясновых дзён!
У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:
— выступленне народных калектываў, хэдлайнер мерапрыемства – гурт «Lity Taler»;
— масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
— паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
— паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
— правядзенні майстар-класаў для дзяцей і дарослых;
— рэканструкцыя масленічных абрадаў «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;
— масленічны слуп з прызамі;
— рыцарская пляцоўка;
— шматлікія конкурсы;
— пляцоўка гістарычнай рэканструкцыі «Масленіца - 1914»;
— выстава традыцыйнага посуду для вырабу масла і сыра;
— самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска.
Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!
Партнёры мерапрыемства: ОАО “Мінскі мясакамбінат”, Cololrs.by, Relax.by, Holiday.by крама біжутэрыі “Скіфская Этніка”, галерэя рамёстваў “Славутасць”.
Інфармацыйны парнер мерапрыемства – «Альфа Радыё».
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;
- пакатацца на конях.
Запрашаем прыняць удзел у культурна-масавым мерапрыемстве «Масленіца» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 15 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Увага! Папярэдні продаж квіткоў арганізаваны:
- тэрыторыя музея (за в.Азярцо) з 03.03.2021 па 12.03.2021 г. уключна з 10:00 да 16:30 (ср-нд) – наяўны разлік;
- вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 (ст.м «Пралетарская») з 01.03.2021 па 12.03.2021 г. уключна з 09:00 да 13:00 (пн-пт) – наяўны разлік і безнаяўны разлік.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае такси 1277.
Для дарослых — 15,00 руб.
Студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет); школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі — 8,00 руб.
Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна