3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Творчы вечар пісьменніцы Таццяны Мушынскай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческая встреча

“Дарогі, вечныя дарогі…”  
Творчы вечар пісьменніцы Таццяны Мушынскай у рамках пректа “Творчыя сем’і ў доме Коласа”. 

«Дарогі, вечныя дарогі…” – радок славутага песняра даў назву творчай вечарыне, што адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 6 лютага 2014 года а 17-й гадзіне ў рамках традыцыйнага музейнага праекта “Творчыя сем’і ў доме Коласа”.

Ва ўтульную гасцёўню Коласавага дома гэтым разам запрошана таленавітая, творчая сям’я Міхась Мушынскі – вядомы беларускі вучоны. Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, ён шмат гадоў захоплена вывучае творчую спадчыну Якуба Коласа, класіка айчыннага прыгожага пісьменства. Адна з апошніх фундаментальных кніг даследчыка – "Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа". 

Тамара Мушынская– педагог і метадыст, кандыдат педагагічных навук. Больш за 30 гадоў выкладала ў школах Мінска рускую мову і літаратуру. Аўтар шасці кніг (у тым ліку “Беларуская літаратура 20-40-х гадоў ХХ стагоддзя” (Мн, 2000), шматлікіх артыкулаў па тэорыі і методыцы выкладання рускай і беларускай літаратуры ў школе. Сааўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі, праграм па рускай літаратуры (11 выданняў), 16 падручнікаў для IV – XI класаў сярэдняй школы, метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў і хрэстаматый.

Таццяна Мушынская, дачка Міхася і Тамары Мушынскіх, пісьменніца, журналістка, тэатральны крытык. У літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе сустрэча з пісьменніцай. Вечарына павінна прадставіць яе ў нечаканым святле. У адным з залаў музея адбудзецца адкрыццё выставы яе фотаработ (серыі «Мора, дрэвы, камяні» і «Гарады свету»). Фатаграфаваннем Таццяна захапляецца даўно, вывучала гэты прадмет на факультэце журналістыкі. У пэўны момант назапашанае захацелася прадставіць гледачу. Серыя «Мора, дрэвы, камяні» адлюстроўвае адметныя краявіды з падарожжаў па Крыме і Балгарыі. А серыя «Гарады свету» яднае работы, зробленыя ў Празе, Вене, Амстэрдаме, Варне, Парыжы. Кожны раз аўтар імкнулася знайсці нечаканы і свежы ракурс, каб перадаць пэўны эмацыйны стан, сваё захапленне гармоніяй прыроды і прыгажосцю архітэктурных шэдэўраў. У межах сустрэчы адбудзецца і прэзентацыя новага зборніка прозы пісьменніцы. Кніга «Джульета і экстрасэнс» выйшла напрыканцы 2013 года ў «Мастацкай літаратуры» і змяшчае чатыры аповесці, апавяданні і мініяцюры. Героі гэтых твораў – нашы сучаснікі, сярод якіх пераважаюць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. З асаблівай цікавасцю даследуе аўтар свет жаночай душы. У цэнтры кожнай аповесці і апавядання – адметны жаночы вобраз, хвалючая, часам драматычная гісторыя кахання. Падчас вечарыны выступіць узорны хор «Ветрык» Дзіцячай музычна-мастацкай школы мастацтваў № 1 г. Мінска (дырыжор Вера Дабравольская). Свае новыя творы прэзентуюць вядомыя беларускія кампазітары Аліна Безенсон і Дзмітрый Даўгалёў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Творчы вечар пісьменніцы Таццяны Мушынскай в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Творчы вечар пісьменніцы Таццяны Мушынскай».