24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна-творчая сустрэча «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

30 студзеня 2014 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3 паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца літаратурна-творчая сустрэча «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца» ў межах адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, прысвечанай лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года.

Штогод Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка выказвае ўдзячнасць выдатным людзям, падзвіжнікам на ніве духоўнага адраджэння Радзімы, і ўручае прэмію «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» прысуджаецца навуковай і творчай інтэлігенцыі за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне. Спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымліваюць дзеячы культуры і мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, выхавання дзяцей і творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне. 

Каб падкрэсліць грамадскую значнасць падзеі і павіншаваць тых, хто ўносіць свой уклад у высакародную справу – умацаванне духоўных каштоўнасцей, маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, штогод Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку і праводзіць літаратурна-творчую сустрэчу «Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца» з удзелам лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Сёлета на ёй будуць прадстаўлены шматлікія матэрыялы з розных калекцый бібліятэкі аб усіх лаўрэатах, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчыя матэрыялы, перыядычныя выданні.

Ва ўрачыстасці прымуць удзел лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» 2013 года – прадстаўнікі Беларускага дзіцячага фонду, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага райвыканкама В.М. Чамаданава, галоўны ўрач Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Г.М. Радзіонава, а таксама лаўрэаты спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года – прадстаўнікі аўтарскага калектыву дзіцячага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Я спяваю!», аўтарскі калектыў агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, мастак-жывапісец У.У. Кожух, галоўны рэдактар рэдакцыі часопіса «Полымя» М.М. Мятліцкі, народны вакальны ансамбль ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл «Памяць сэрца» Рэспубліканскага Палаца культуры ветэранаў, выступленнем якога будзе магчымасць захапляцца падчас творчай сустрэчы.

Пасля мерапрыемства экспазіцыя, прысвечаная лаўрэатам, размесціцца на другім паверсе бібліятэкі, дзе яе можна будзе назіраць з 4 лютага па 3 сакавіка 2014 года.

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно