3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Конкурс

30 студзеня 2014 года а 15-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу навагодніх пасланняў Беларусі да Якуба Коласа “Гуляй, зіма, твая часіна!..”.

Напярэдадні зімовых свят музей Якуба Коласа ўжо традыцыйна абвясціў конкурс творчых работ для вучняў сярэдніх школ Беларусі. Мэтай конкурсу стала выхаванне любові і цікавасці дзяцей да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых школьнікаў. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Гэтым разам на конкурс прымаліся навагоднія лісты да дзядулі Якуба, паштоўкі-віншаванні і малюнкі-ілюстацыі да раздзелаў паэмы “Новая зямля” – “Зіма ў Парэччы”, “На рэчцы”, “Каляды”.

Конкурс праходзіў з 9 снежня 2013 года па 20 студзеня 2014 года. На адрас журы прыйшлі дзесяткі работ школьнікаў з мінскіх школ і з роднай Якубу Коласу Стаўбцоўшчыны. У сваіх лістах дзеці выказвалі свае самыя сардэчныя і шчырыя просьбы да дзядулі Якуба, дзяліліся марамі пра свае планы на будучае жыццё, апісвалі неверагодныя выпадкі і здарэнні. Дасланыя паштоўкі і малюнкі парадавалі сваёй арыгінальнасцю і дзіцячай непасрэднасцю. 

Творы дзяцей ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях і па намінацыях – “Лепшая паштоўка”, “Лепшы малюнак” і “Лепшае пасланне” (катэгорыі “Казка”, “Абразок”, “Верш”, Нарыс”). Членамі журы сталі вядомыя мастакі, паэты, журналісты. У намінацыі лепшы малюнак і лепшая паштоўка - Уродніч Уладзімір Васільевіч - мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, старшыня журы, Гармаза Анатоль Іванавіч – мастак, генеральны дырэктар ААТ “Рэдакцыя газеты Шапакляк”, Аляб’ева Таццяна Віктараўна – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце УА “Мінскі мастацкі каледж імя А.К. Глебава”. У намінацыі лепшае пасланне – Маляўка Мікалай Аляксандравіч - беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат літаратурных прэмій імя Аркадзя Куляшова і Васіля Віткі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва,старшыня журы, Мазго Уладзімір Мінавіч - беларускі паэт, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», Лаўрэат прэміі Залаты купідон, Яноўская Аксана Мікалаеўна – журналіст ААТ “Рэдакцыя газета «Шапакляк»”.

Усе дасланыя творчыя работы будуць змешчаны на выстаўцы. Для ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу музей падрыхтаваў святочную праграму. Дзяцей чакаюць памятныя падарункі, гульнёвая праграма, шматлікія сюрпрызы і добры настрой.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас у інтэрнэце: http://www.yakubkolas.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу «Гуляй, зіма, твая часіна!..»».