24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з мастачкай Агніяй Германэ (Латвія)

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

22 студзеня 2014 г. а 14-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца сустрэча з мастачкай Агніяй Германэ (Латвія), у рамках якой пройдзе аўтарская экскурсія па экспазіцыі. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Агнія Германэ 
Нарадзілася ў гарадку Огрэ, які знаходзіцца на правым беразе Даўгавы (Зах.Дзвіны) за 35 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Скончыла аддзяленне манументальнага жывапісу Латвійскай Акадэміі мастацтваў (1991). Мае ступень магістра гуманітарных навук у галіне візуальна-пластычных мастацтваў. З’яўляецца сябрам Асацыяцыі латвійскіх мастакоў (з 1996 г.). Агнія Германэ працавала педагогам у студыі прыкладнага і выяўленчага мастацтва пры Рыжскім Палацы школьнікаў (1991–1999), выкладчыкам спецыяльных прадметаў у Рыжскай сярэдняй рамеснай школе (1998–2006). З 2006 года працуе лектарам у Балтыйскай Міжнароднай акадэміі. У выстаўках удзельнічае з 1991 года. У яе творчым архіве шмат групавых і 17 персанальных выставак, арганізаваных у Латвіі, Расіі, Германіі, Ірландыі, удзел у пленэрах, правядзенне майстар-класаў у Літве, Латвіі, Францыі. Творы Агніі Германэ знаходзяцца ў калекцыях Мадонского краязнаўчага музея, Омскага гарадскога музея, у шматлікіх музеях і прыватных калекцыях у Латвіі і за мяжой. Жыве ў Рызе.

Уваход па музейных квітках. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно