24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар Маргарыты Латышкевіч

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 студзеня а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай літаратуры на творчы вечар беларускай паэткі Маргарыты Латышкевіч.

Маргарыта Латышкевіч – таленавітая паэтэса, якая вясной мінулага года стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2011 годзе ў выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла першая кніга паэзіі аўтаркі “Пульс навальніц” (серыя “Мінскія маладыя галасы”). Сярод твораў, сабраных у зборніку, можна знайсці і філасофскія развагі, і пейзажныя замалёўкі, і ўрбаністычную лірыку, і нават жартоўныя вершы.

Восенню 2013 года Маргарыта Латышкевіч сярод лепшых маладых пісьменнікаў і паэтаў Беларусі і Расіі ўвайшла ў лік дзесяці пераможцаў першага міжнароднага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы “Мост дружбы–2013”. Творы, якія прынеслі ўдзельнікам перамогу (па пяць ад Беларусі і Расіі), увайшлі ў літаратурны альманах, у тым ліку і апавяданне Маргарыты “Туманности Мёртвой Головы”.

У праграме вечара, як абазначыла сама паэтка:
– драбок смачнага фальклору,
– трохі святочных гаданняў,
– досыць дураслівых вершаў,
– процьма добрага настрою.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно