24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Круглы стол у рамках міжнароднай выставы «Белая Русь і яе суседзі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 студзеня 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках выставы “Белая Русь і яе суседзі” пройдзе круглы стол з удзелам даследчыкаў Беларусі і Расіі. Чакаюцца выступленні навуковых супрацоўнікаў Расійскага этнаграфічнага музея (г. Санкт-Пецярбург) А.В.Лысенкі, В.М.Фішман, Д.А.Баранава, А.А.Гаджыевай, а таксама беларускіх даследчыкаў М.М.Віннікавай, В.А.Лабачэўскай. Будуць закронуты пытанні вывучэння, захавання і прэзентацыі этнаграфічных калекцый, якія захоўваюцца ў музеях Беларусі і Расіі. 

Выстава “Белая Русь і яе суседзі” арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, Расійскім этнаграфічным музеем, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы кампаніі Japan Tobacco International у Рэспубліцы Беларусь і СП ЗАТ “Мілавіца”. 

Мовай калекцый Расійскага этнаграфічнага музея яна распавядае пра агульныя этнаграфічныя рысы культуры беларусаў, літоўцаў, палякаў, латышоў, рускіх, украінцаў і іншых народаў. На працягу стагоддзяў яны пражывалі ў складзе адзінай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага/Рэчы Паспалітай і стварылі асобную рэгіянальную супольнасць на аснове адзінства гістарычных лёсаў і працяглага культурнага, моўнага, канфесійнага і эканамічнага ўзаемадзеяння. На выставе прадстаўлена больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры. Праз прадметны шэраг (касцюмныя комплексы, драўляны і керамічны посуд, прадметы рамяства, творы народнага мастацтва) паказана шматаблічнасць культурных традыцый поліэтнічнага насельніцтва гэатага рэгіёна. 

Удзельнікі круглага стала змогуць пазнаёміцца з выставай керамічнай фальклорнай і народнай лялькі клуба “Папараць-кветка” пры Беларускім Нацыянальным тэхнічным універсітэце і жывапісных твораў мастака М.Засінца са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 

Запрашаем навукоўцаў-этнографаў, гісторыкаў, культуролагаў, музейных работнікаў, усіх зацікаўленых асоб! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно