24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Там, дзе паэта пачатак…

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Літаратурныя чытанні да 300-годдзя літоўскага паэта Крысціёнаса Данелайціса

14 студзеня 2014 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдуць літаратурныя чытанні, прысвечаныя творчасці заснавальніка літоўскай мастацкай літаратуры Крысціёнаса Данелайціса з нагоды 300-годдзя з дня яго нараджэння. 

2014 год аб'яўлены ЮНЕСКА сусветным годам класіка літоўскай літаратуры Крысціёнаса Данелайціса, якому 1 студзеня споўнілася 300 гадоў. Яго пяру належаць шэсць баек на літоўскай мове, вершы і паэма “Поры года”.

Юбілей нацыянальнага класіка − гэта не проста юбілей аднаго чалавека, гэта юбілей народа, бо з лёсаў лепшых сыноў айчыны складаецца лёс Бацькаўшчыны. Як і многія народныя асветнікі, Крысціёнас Данелайціс быў як універсальным мысляром, так і выдатным майстрам. Сваімі рукамі ён мог стварыць музычны інструмент, зрабіць барометр і тэрмометр. Галоўнай крыніцай творчасці паэта стала народнае жыццё, якім жыў сам паэт, яго перажыванні за лёс літоўскага селяніна, багатая прырода, якая акаляла яго. У Крысціёнаса Данелайціса галоўны герой – просты чалавек, паяднаны з прыродай, якая дыктуе свае законы жыцця на зямлі, з замілаваннем і пакланеннем апісаны “родны кут”, які для кожнага свой, але знаходзіцца пад адным небам, як пад дахам агульнага дома з назвай Зямля. Напісаная больш за 200 гадоў назад, паэма Данелайціса “Поры года” цікавая нам сёння і народнымі традыцыямі, і мараллю, і глыбокімі філасофскімі матывамі, любоўю да чалавека працы і да створанай Богам 

У класікаў нацыянальных літаратур – Крысціёнаса Данелайціса і Якуба Коласа – нягледзячы на значны часавы прамежак, шмат агульнага. Звязвае іх не толькі любоў да роднай зямлі, клопат пра лёс свайго народа, але і бачанне ідэала чалавека – як носьбіта лепшых народных якасцей, мудрасці, шчырасці чалавечай душы.

Літаратурныя чытанні ў Доме Коласа будуць складацца з наступных частак:Літаратурна-музычная кампазіцыя “Повязь часу”. Сугучча паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” і паэмы Крысціёнаса Данелайціса “Поры года” (прагучаць урыўкі з паэмы “Новая зямля” і беларускія народныя песні ў выкананні беларускага этнаграфічнага таварыства, а таксама ўрыўкі з паэмы “Поры года” і літоўскія народныя песні ў выкананні згуртавання літоўцаў у Чытаем разам Крысціёнаса Данелайціса на літоўскай, беларускай і рускай мовах (вершы, байкі, урыўкі з паэмы “Поры года” на мове арыгінала і ў перакладах)

Калейдаскоп літоўскіх этнічных абрадаў і традыцый (прэзентацыя нацыянальных страў, літоўскага народнага касцюма, традыцый святкавання Каляд і Новага Года). 

14 студзеня 2014 года з 17.00 да 18.00 у музеі Якуба Коласа будзе арганізавана бесперапыннае чытанне раздзела “Зімовыя клопаты” з паэмы “Поры года” ў перакладзе на беларускую мову А. Зарыцкага. Удзельнікі акцыі атрымаюць памятныя сувеніры. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно