24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Круглы стол у рамках выставы «Лінія і форма»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

13 снежня 2013 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстаўка графікі і скульптуры “ЛІНІЯ І ФОРМА” Уладзіміра і Тамары Васюкоў.
19 снежня 2013 года а 17 гадзіне адбудзецца абмеркаванне выставы ў фармаце круглага стала са спецыялістамі і даследчыкамі мастацтва.

Мастацкая выстаўка двух паплечнікаў, вядомых беларускіх мастакоў – Уладзіміра і Тамары Васюкоў прысвечана 40-гадоваму юбілею творчай дзейнасці. Мастакі працуюць у розных жанрах – графіцы і кераміцы, але пры гэтым яны знаходзяцца ў адзінай творчай прасторы. Адметнае бачанне свету напаўняе іх творчасць паэтычнымі формамі і мастацкімі вобразамі. Радзіма і прырода ўвасабляюцца ў аркушах, формах, знаках і пластыцы. Сваімі творамі мастакі ствараюць асяроддзе патаемных пачуццяў і прыгажосць ў вечнасці. Суладдзе ўзаемаадносін узбагаціла мастацкі сусвет абодвух творцаў. Працавітасць і самаадданасць дазволілі дасягнуць вышэйшага ідэалу ў адпаведнасці формы і зместу.

ЛІНІЯ І ФОРМА з’яўляецца аўтарскім канцэптуальным праектам, які быў пачаты ў 1997 годзе. За гэты час у рамках праекта адбылося звыш дзесяці выстаў у Беларусі і за яе межамі. У аснову выставачнага праекта закладзена ідэя ўтварэння сінтэзу разнастайных відаў мастацтва. Форма ўспрымаецца як лінейнае акрэсліванне яе сілуэту, а лініі ў зададзеным фармаце ўтвараюць думка-вобразы. Бясконцая разнастайнасць формаў фарміруе мастацкія вобразы, якія маюць у сваёй аснове прыгажосць, суладдзе і пазнанне.

ВАСЮК Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў пасёлку Леніна Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1978 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года. Працуе ў галіне плаката і станковай графікі (аловак).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава (1978 – 1986), з 1987 – дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў. Серыя аформленых ім кніг “Нашы духоўныя каштоўнасці” была адзначана ў 1998 годзе прэміей “За духоўнае адраджэнне”. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілеўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Беларускага саюза мастакоў. Узнагароджаны дыпломамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў плаката.Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года. Жыве ў Мінску.

ВАСЮК Тамара Іванаўна нарадзілася ў 1952 годзе ў в. Хутаранка Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1977 – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, керамікі. З 1992 года выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. З’яўляецца актыўным удзельнікам міжнародных пленэраў па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Аб прызнанні дасягненняў Тамары Васюк у творчай і педагагічнай дзейнасці сведчыць узнагароджанне яе спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” ў 2005 годзе. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондах выставачнага аб’яднання “Цэнтральны дом мастака” ў Маскве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў Мінску.

Выстаўка працуе да 26 снежня 2013 года.

Т. +375 17 321 24 30 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно