24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар да юбілею Казіміра Камейшы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Творчая сустрэча з паэтам і перакладчыкам Казімірам Камейшам

18 снежня 2013 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая сустрэча, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя А. Куляшова (1989), лаўрэата літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2010) Казіміра Камейшы.

Упершыню Казімір Камейша надрукаваў свае вершы ў раённай стаўбцоўскай газеце (1959 г.), у рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1961 г. Таленавітага паэта адразу заўважылі на філалагічным факультэце БДУ, які Казімір Вікенцьевіч скончыў у 1970 г. З таго часу пабачылі свет зборнікі паэзіі «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (вершы і паэмы, 1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярста» (вершы і паэма, 1985), «Пярэймы дня» (вершы і паэмы, 1988). Таксама выдадзены кнігі паэзіі для дзяцей «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Добры дзень, шафёр» (1988) і кнігу прозы «Духмянае дзіва» (1984), зборнік лірычных запісаў і мініяцюр «Паміж кубкам і вуснамі» (2010).

Казімір Камейша шмат гадоў быў рэдактарам на Беларускім радыё, пасля працаваў у часопісах “Полымя”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Вожык”. Паэт перакладае на беларускую мову творы рускіх, украінскіх і славацкіх Казімір Камейша, арыентуючыся на класічную традыцыю Якуба Коласа, увасобіў у сваёй творчасці багацце нацыянальнай карціны свету. Паэт, як зямляк славутага песняра, здаўна ўдзельнічае ў жыцці музея Якуба Коласа. Яго лірычны голас за апошнія чвэрць веку стаў звыклым для прыветлівай гасцёўні, у якой актыўна працягвае гучаць роднае слова.

У творчай сустрэчы прымуць удзел знакамітыя беларускія пісьменнікі, паэты, літаратуразнаўцы: Мікола Маляўка, Генрых Далідовіч, Алесь Камароўскі, Мікола Мятліцкі, Міхась Пазнякоў, Алесь Марціновіч, Ганад Чарказян, Анатоль Зэкаў, Дзмітрый Дземідовіч, Мікола Чарняўскі, Сяргей Давідовіч, Зоя Падліпская і інш. Музычным падарункам для гасцей і юбіляра паслужыць выступ народнага ансамбля музыкі, песні і танца «Менскі гармонік» пад кіраўніцтвам Івана Раманчука.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно