24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Размова ў гарадзенскай культурнай супольнасці

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Што можа даць грамадскасць чарговай культурнай сталіцы Беларусі?

Размова ў гарадзенскай культурнай супольнасці
12 снежня 2013 г., Горадня

З 2010 году ў Беларусі вызначаюць культурныя сталіцы. У наступным годзе пасля Полацка, Гомеля, Нясвіжа і Магілёва такі статус будзе мець Горадня.

Грамадска-культурную акцыю распачало Міністэрства культуры, на месцах жа яе рэалізуюць абласныя выканаўчыя камітэты.
Актывiзацыя творчай iнiцыятывы, прэзентацыя культурнай самабытнасцi гарадоў i рэгiёнаў, стварэнне ўмоваў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця праз сферу культуры – такія мэты акцыі «Культурная сталіца Беларусі» прапісаны ў адпаведным Палажэнні Мінкульта.

Якую карысць чарговай культурнай сталіцы Беларусі могуць прынесці грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і нізавыя творчыя аб’яднанні? Ці зможа высокі іміджавы статус горада аб’яднаць тых, хто стварае культуру прафесійна і на грамадскіх пачатках?
У папярэдняй праграме мерапрыемстваў у рамках акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі ў 2014 годзе” ужо налічваецца больш за 50 пунктаў. Ці ў гэтым шчыльным плане знойдзецца месца для сумесных дзеянняў творцаў, культурных мэнаджараў і чыноўнікаў? Ці гатовы ўсе бакі да празрыстага і ўзаемна выгоднага супрацоўніцтва на глебе культуры?

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае гарадзенскую культурную супольнасць шчыра паразмаўляць на гэту тэму.

У мерапрыемстве чакаецца ўдзел прадусара, арт-дырэктара Віталя Броўкі з Віцебска, а таксама культурнага мэнаджара, каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі” Юрыя Стукалава з Магілёва.

Па выніках размовы будзе складзены падсумаваўчы зварот грамадскасці, каб нават тыя, хто не зможа прыйсці, маглі даведацца пра яе змест.

Пачатак 18.30

Даведкі: (029) 106-85-94, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гродзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук.


Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно