24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчыя сем'і ў Доме Коласа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Творчая сустрэча з Анатолем Клешчуком і Сяргеем Клешчуком у рамках музейнага праекта “Творчыя сем'і ў Доме Коласа” 12 снежня 2013 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца вечарына з традыцыйнага цыкла "Творчыя сем'і ў Доме Коласа".

Гэтым разам госці дома Коласа сустрэнуцца з Анатолем Клешчуком, фотамастаком, журналістам, фотакарэспандэнтам газеты “Звязда”, і Сяргеем Клешчуком, народным майстрам, скульптарам.

Імя Анатоля Клешчука добра вядома усім прыхільнікам лірычнага беларускага краявіду. Вобраз звычайнага чалавека, нашага сучасніка, які жыве ў зменлівым жыццёвым часе, якога не абмінулі хібы гісторыі нашай краіны, займаюць важкае месца ў яго творчасці. Выстаўкі работ Анатоля Клешчука дэманструюць як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён аўтар некалькіх фотаальбомаў, апошні з якіх “Беларусь. Зямля песняроў”, выдадзены да 130-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Сяргей Кляшчук – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. З дзяцінства захапляўся лепкай, засвоіў тэхналогію чаканкі, напрыканцы 80-х пачаў займацца разьбою па дрэве, скульптурай, ліццём з гіпсу. Сярод яго асноўных прац – інтэр’еры залаў Дома Урада, скульптурныя партрэты выбітных асоб Беларусі Сяргей Кляшчук з’яўляецца адным з аўтараў скульптуры мемарыяльнага комплекса “Шлях Коласа”, створанага па матывах герояў твораў народнага песняра (Стаўбцоўскі раён). Працы Сяргея Клешчука знаходзяцца ў многіх музеях Беларусі, у прыватных калекцыях.

У мерапрыемстве прымуць удзел дзеці і родныя таленавітых братоў: Вольга Анатольеўна Кляшчук (фотамастак, фотакарэспандэнт), Ганна Сяргееўна Кляшчук (мастак-жывапісец, мастак-бутафор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра), Барыс Рыгоравіч Сталяроў (мастак).

У выставачнай зале будуць экспанавацца фотаработы Анатоля Клешчука і Вольгі Кляшчук, скульптуры Сяргея Клешчука, мастацкія работы Ганны Кляшчук і Барыса Сталярова (жывапіс, акварэль).

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно