24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Цырымонія перадачы выдання «Живая вера. Ветка» бібліятэкам Беларусі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 лістапада 2013 г. а 15-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца дабрачынная акцыя – цырымонія перадачы Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску – выдання «Живая вера. Ветка» бібліятэкам Беларусі.

Мерапрыемства падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Мінску і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
У ходзе мерапрыемства адбудзецца перадача кнігі «Жывая вера. Ветка» рэспубліканскім, абласным і раённым бібліятэкам Беларусі, а таксама бібліятэкам устаноў адукацыі і культуры.
Кніга-фотаальбом серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» «Жывая вера. Ветка», падрыхтаваная выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», не мае аналагаў не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ў свеце. Выданне раскрывае мастацкую культуру і творчасць унікальнага рэгіёна на паўднёвым усходзе Беларусі – стараверскай Веткі – гістарычнага цэнтра царкоўнага расколу канца XVII – XVIII стагоддзяў. Стараверская культура Веткі развівалася на мяжы трох усходнеславянскіх народаў і паклала пачатак уласным унікальным традыцыям, стала глыбока арыгінальнай з’явай у гісторыі мастацтва Беларусі. Мясцовыя майстры стварылі непаўторную Веткаўскую іканапісную школу, а таксама мясцовы стыль, які праявіўся ва ўсіх відах мастацкай творчасці – ва ўпрыгожванні дамоў, у залочанай разьбе драўляных ківотаў, у творах, выкананых у тэхніцы чаканкі, залачэння і серабрэння, чэрні і гравіроўкі, у залатым шыцці і шыцці жэмчугам і бісерам. Цэнтральнае месца ў кнізе, безумоўна, займае веткаўская іканапісная традыцыя, якая ўвасабляе ў сабе весь космас духоўнага жыцця стараверцаў. Вобразны лад веткаўскіх ікон незвычайны для сучаснай свядомасці. Светлы, радасны характар іканапіснай творчасці адлюстроўвае энергію і жыццялюбства.
Выданне змяшчае раздзелы, прысвечаныя іканапісу, залачонай разьбе, шыццю, мастацтву златакавалёў і ліццю, а таксама невялікі гістарычны агляд. Тэксты і ілюстрацыі ўнікальнай кнігі адкрываюць жывую сувязь часоў – нашай сучаснасці і старажытнай набожнасці.

Тэл. для даведак: 8 (017) 293 29 80, 293 27 67.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно