24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Зямля – аснова ўсёй Айчыны

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Міжнародны літаратурны праект “Зямля – аснова ўсёй  Айчыны”, прысвечаны 90-годдзю напісання самага вядомага твора беларускай літаратуры ХХ стагоддзя – паэмы Якуба Коласа “НОВАЯ ЗЯМЛЯ” 

28 лістапада а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на чарговую літаратурна-музычную імпрэзу, прысвечаную 90-годдзю выдання паэмы “Новая зямля”. На працягу года коласаўская «энцыклапедыя беларускага жыцця» параўноўвалася  з сусветнавядомымі эпасамі краін Еўропы і Азіі, лёсавызначальнымі творамі еўрапейскіх культур, якія па волі гісторыі сталі пазнавальнымі літаратурнымі сімваламі сваіх нацый. Шмат агульнага ў паэмы “Новая зямля” з раманам-паэмай  яўрэйскага грамадскага дзеяча, вядомага журналіста і літаратара Тэадора Герцля “Старая новая зямля”, з раманам “Чатыры Евангеллі” сусветна вядомага французкага пісьменніка Эміля Заля,  з паэмай “ Поры года” Хрысціёнаса Данелайціса.

У 1983 г. быў упершыню апублікаваны раман «Рассечаны камень» абхазскага пісьменніка, паэта, палітыка, гісторыка і лінгвіста, даследчыка абхаза-адыгскіх моў і гісторыі абхаза-адыгскіх народаў Баграта Шынкуба. 

“Рассечаны камень” – нацыянальны раман, міфатворчы «ратавальны» эпас, прэцэдэнт замацавання ў рэальнасці спрадвечнага абхазскага (шырэй – горскага) быту і быцця, парасткі знікнення якога былі навідавоку ад пачатку царскай каланізацыі. Захаваць памяць пра гэты быт значыла захаваць традыцыю, уратаваць Абхазію ад асіміляцыі ў індустрыяльным глабальным свеце. Прыкладна такое ж «ратаванне» – у вытоках Коласавай «Новай зямлі», створанай на парозе савецкай інтэрнацыяналізацыі і татальнай урбанізацыі. Абодва аўтары адстойвалі права сваіх народаў на нацыянальную самасвядомасць і аўтаномнасць, на права, кажучы словамі Якуба Коласа , “сваім уласным краем край свой родны называць”.

У праграме вечара выступленні паэта, празаіка, перакладчыка Ганада Чарказяна; скульптара, паэта-перакладчыка і кампазітара Хізры Асадулаева; кандыдата філалагічных навук, дацэнта Інстытута журналістыкі БДУ Таццяны Студзенка. Мастацкім аздабленнем будзе выступленне армянскага танцавальнага ансамбля “Эрэбуні” (мастацкі кіраўнік – Рузана Аванесян). 

Будзем рады бачыць Вас у Доме Коласа!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно