24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Героі году 2017

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Nizkiz, Re1ikt i Akute выступяць на прэміі «Героі году-2017»

Тры прэтэндэнты на званне «Гурт году» сыграюць жывыя сэты на прэміі парталу TuzinFM, якая адбудзецца 12 снежня. Адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званьне «Адкрыццё году». Весці цырымонію будзе Максім Жбанкоў, а імя пераможцаў абвесцяць лідар Vuraj Сяргей Доўгушаў і гурт Intelligency.

Прэмія «Героі году-2017» уручаецца ў пяці намінацыях. Пераможцаў у трох з іх – «Найлепшая песня», «Найлепшы альбом» і «Найлепшы кліп» вызначаюць наведнікі парталу TuzinFM, а галоўнае адкрыццё году ў беларускай музыцы і гурт году называе рэдакцыя TuzinFM. У вечарыне возьмуць удзел тры гурты з шорт-лісту. Nizkiz, Re1ikt i Akute сыграюць жывыя сэты са сваіх найлепшых песень, а адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званне «Адкрыццё году». Сёлетні канцэрт прымеркаваны да 14-годдзя партала TuzinFM.

«Выдатна тое, што кожны год мы маем вялікі выбар. Асабліва прыемна, што тыя выканаўцы, хто ў свой час намінаваўся на «Адкрыццё», праз некаторы час прэтэндуюць на званне «Гурт году», – кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін. – Наша прэмія суб’ектыўная, але яна паказвае ўсю чароўнасць і шматстайнасць беларускай музыкі. Менавіта дзеля гэтага «Тузін» і працуе ўвесь гэты час – мы хочам, каб нашу музыку пачула як мага шырэйшае кола слухачоў».

Вядоўцам сёлетняй цырымоніі будзе культуролаг Максім Жбанкоў, аўтар музычнай радыёпраграмы «Мачо-клуб». А імёны пераможцаў назавуць уладальнікі леташняй прэміі – гурт-адкрыццё-2016 Intelligency і Сяргей Доўгушаў з гурту Vuraj.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 687 20 93

  • Стоимость билетов:

    Першыя 20 на танцпляц – 10,00 руб.
    Першыя 20 за столік – 15,00 руб.
    Да абвяшчэньня ўдзельнікаў канцэрту (27.11) – 15,00 руб. (танцпляц), 20,00 руб. (столік)
    Папярэдне – 20,00 руб. (танцпляц), 25,00 руб. (столік)
    На ўваходзе – 25,00 руб. (танцпляц), 30,00 руб. (столік) – пры наяўнасьці

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно