3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Этна-Friday

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Декоративно-прикладное искусство
Жанр Досуговая программа, Творческий вечер

22 лістапада дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць вернісаж «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне».

Буслы, зубры, васількі, саломка, рушнік з арнаментам… Музейныя экспанаты, тавары ва ўнівермагу з аддзела сувеніраў ці неабходныя рэчы для кожнага сучаснага чалавека?

Пакуль у Беларусі толькі-толькі пачынаюць асэнсоўваць сваю традыцыйную культуру, у суседніх краінах этнаграфічная спадчына займае ўсё больш месца ў паўсядзённасці гараджан.

Убачыць чалавека ў вышыванай кашулі альбо сукенцы на вуліцах Кіева ці Львова – звычайная з’ява. Ва Украіне вышыванку можна купіць нават у падземным пераходзе. У Польшчы распаўсюджаны крамы з прадметамі інтэр’ера, аддзеннем і многім іншым, што зроблена рукамі майстроў і дызайнераў паводле культурных матываў таго ці іншага рэгіёну. Самая старая сетка крамаў “Cepelia” працуе ўжо амаль 30 год.

Як беларускія творцы і вытворцы могуць адказаць на ўзрастаючы попыт на т. зв. этнадызайн? Як выкарыстоўваць культурную спадчыну сёння? Ці можа быць этнадызайн бізнэсам? Ці гэта справа за ідэю? Як зрабіць, каб саломка, буслы і вышыванкі сталі звычайным атрыбутам паўсядзённасці без вяртання ў “каменны век”?

Пра ўсё гэта гаворка пойдзе пад час ток-шоў «Саломка і буслы: разбураем стэрэатыпы!»

У размове пра натхненне народным мастацтвам чакаецца ўдзел:
- Алена Трафімава (http://www.alenatrafimava.com/  ), прамысловы дызайнер, каардынатар “Этнапраекта”, выпускніца факультэта дызайна Акадэміі мастацтваў (Кракаў), каардынатар “Этнапраекта”
- Ігар Міхна, кіраўнік этнакрамы “Рагна” (Мінск)
-Яўгенія Станіна і Вадзім Лагун, гаспадары галерэі “Ткалля” (Гродна)

Ток-шоў спалучана з адкрыццём выставы «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне». Маладыя дызайнеры з Беларусі і Польшчы цягам двух тыдняў вандравалі па вёсках гістарычных рэгіёнаў абедзвюх краін, наведвалі лекцыі і майстар-класы па традыцыйнай культуры. У выніку ўдзельнікі пераасэнсавалі паняцце народнай, традыцыйнай культуры і стварылі свае праекты. У іх аб’ядналіся сучаснасць і традыцыя. На вернісажы будуць прадстаўлены працы ўдзельнікаў ІІ (2012 г.) і ІІІ выпускаў (2013 г.).

Выстава «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне» працягнецца да 1 снежня 2013 г..

22 лістапада
Пачатак: 18.30
Антыкафэ «Живое время»  (вул. В. Траецкая, 48)
Уваход 35 000 руб.
Спецыяльны бонус для дзяцей і бацькоў: аўтарскі цмачыны майстар-клас ад Алены Трафімавай!
Дызайнер пакажа, як зрабіць цацачнага цмока з экалагічнай сыравіны. Усе матэрыялы і інструменты прадстаўляцца на месцы.

23 лістапада
Пачатак: 12.00
Антыкафэ «Живое время»  (вул. В. Траецкая, 48)
Уваход: 60 000 руб.

Дадатковая інфармацыя:
8029 7843221, 8029 1068594 (Хрысціна Марчук, вядучая ток-шоў)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by . Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Этна-Friday в Гродно. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Этна-Friday».