3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

І скажа той, хто народзіцца...

Мероприятие в этом городе уже прошло

5 лістапада 2013 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца літаратурна-асветніцкі вечар «І скажа той, хто народзіцца...», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка.

Мерапрыемства, арганізаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, пачнецца адкрыццём выстаўкі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. На вечары выступяць  даследчыкі творчасці Вячаслава Адамчыка,  прагучаць успаміны людзей, якія блізка ведалі пісьменніка, сябравалі з ім. У прысутных будзе магчымасць паслухаць  урыўкі з твораў пісьменніка.

Вячаслаў Адамчык – адзін з выдатных сучасных пісьменнікаў Беларусі,  Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Ён належыць да пісьменніцкага пакалення так званых «шасцідзесятнікаў».

Літаратурную дзейнасць пісьменнік пачаў у 1952 г. вершамі. Яго першы верш «Шпакі» быў надрукаваны ў Дзятлаўскай раённай газеце. Ужо першыя спробы пяра Вячаслава Адамчыка  паказалі, што ў літаратуру прыйшоў сапраўдны майстар мастацкага слова. З 1957 г. ён пачаў выступаць у друку і як празаік. Найбольш значнае творчае дасягненне пісьменніка – панарамная эпічная тэтралогія, якую склалі раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…», «Голас крыві брата твайго», прысвечаныя гістарычнаму шляху заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы, у першыя гады савецкай улады і пад фашысцкай акупацыяй. Трэба адзначыць, што малому дараванню было ўсяго шэсць гадоў, калі адбылося ўз'яднанне Заходняй і Ўсходняй Беларусі, восем – на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

За гады літаратурнай працы з-пад пяра Вячаслава Адамчыка выйшлі шматлікія зборнікі прозы, тры раманы, некалькі сцэнарыяў, п’еса. Пісьменнік пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак», паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш. 

Жыццёвы шлях Вячаслава Адамчыка абарваўся ў 2001 годзе, калі яму было толькі 67 гадоў. Пісьменнік мог бы яшчэ плённа працаваць, аднак і тая творчая спадчына, што засталася, выклікае захапленне.

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 34 , 293-27-56. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию І скажа той, хто народзіцца... в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «І скажа той, хто народзіцца...».