3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць

Мероприятие в этом городе уже прошло

22 кастрычніка а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта «Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць».

Праект арганізаваны Прадстаўніцтвам ААН ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да Дня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (24 кастрычніка) і складаецца з фота- і кніжнай выстаўкі «ААН для міру і дабрабыту народаў». 

Шматгранная дзейнасць ААН па пазбаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару раскрываецца ў дакументах, экспануемых на кніжнай выстаўцы. У асобным раздзеле прадстаўлена літаратура, якая асвятляе розныя аспекты супрацоўніцтва Беларусі з ААН. Увогуле экспазіцыя змясціла звыш 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты. Трэба адзначыць, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі мае статус дэпазітарнай бібліятэкі ААН ужо каля паўвека, таму шэраг экспанатаў абраны невыпадкова. 

Фотаэкспазіцыя, у сваю чаргу, прысвечана гісторыі ААН і той ролі, якую выконвала Беларусь пры яе стварэнні, адлюстроўвае дзейнасць арганізацый сістэмы ААН у рамках рэалізацыі «Мэтаў развіцця тысячагоддзя». Кожны фотаздымак праекту – гэта асобная гісторыя рэалізацыі гуманітарных і міратворчых праектаў у розных краінах свету.

Абедзьве выставы будуць працаваць да 7 лістапада: фатаграфічная – ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі, кніжная – у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Тэл. для даведак: (8 017) 293 27 34 , 293-27-56. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play! 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Беларусь і ААН: гісторыя і сучаснасць».