24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя часопіса «Вясёлка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Не старайся больш дарма –
іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,
зелянее збажына.
Загарэлася вясёлка –
будзе добрая вясна.

Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.

Усе, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарацца, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі… 

“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.

А для тых, хто працаваў у ім, гэта была праца сэрца. У розныя часы галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў. З 1978 года – Уладзімір Ліпскі, які кіруе выданнем і сёння.

У праграме мерапрыемства выстаўка-продаж калекцыйнай серыйнай кнігі, сумеснага праекта Установы “Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»”  і РУП “Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»”, выдатнай беларускай пісьменніцы Эдзі Агняцвет “У свеце дабрыні”; інтэрактыўныя выстаўкі часопісаў “Вясёлка”, “Буся”; тэатралізаваная HD-прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” № 8 і № 9. З урачыстай прамовай выступяць галоўны рэдактар абодвух часопісаў Уладзімір Ліпскі і лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніца Раіса Баравікова. Самыя актыўныя ўдзельнікі прэзентацыі атрымаюць узнагароды. 

Пад час прэзентацыі удзельнікі і госці будуць мець магчымасць наведаць выстаўку з фондаў музея, прысвечаную 100-годдзю Эдзі Агняцвет

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

 Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно