24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя факсімільнага выдання «Баркалабаўскі летапіс»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

17 кастрычніка 2013 г. а 15-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання «Баркалабаўскі летапіс».

Прэзентацыя прадставіць шырокай грамадскасці факсімільнае выданне ўнікальнага помніка беларускага летапісання – знакамітага Баркалабаўскага летапісу. 

У выніку плённай працы прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва Беларускай Энцыклапедыі імя Петруся Броўкі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту ўпершыню зроблена спроба апублікавання летапісу ў поўным аб’ёме, у якім ён захаваўся да нашага часу. Факсімільнае выданне ўяўляе сабой камплект з дзвюх кніг, якія ўключаюць факсімільнае ўзнаўленне ўнікальнага беларускага летапісу, транслітэраваны тэкст рукапіснага помніка і матэрыялы яго гісторыка-культурнага даследавання. 

Факсіміле дазволіла максімальна аўтэнтычна ўзнавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, вярнуць яго ў культурную прастору Беларусі.

На прэзентацыі будуць прысутнічаць непасрэдныя стваральнікі факсімільнага выдання. Цікавы вопыт удзельнікаў праекта будзе ўпершыню прадстаўлены шырокай грамадскасці.

Баркалабаўскі летапіс з’яўляецца каштоўнейшым помнікам беларускай культуры, адным з найбольш поўных і насычаных звесткамі летапісных зводаў, што распавядаюць пра мінулае нашага краю і беларускага народа. Яго факсімільнае выданне будзе карысным для даследчыкаў айчыннай гісторыі, кніжнай культуры, беларускай мовы, рэлігіі, а таксама для тых, хто цікавіцца беларускай кніжнай спадчынай. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно