3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Вечарына да 95-годдзя паэмы «Сымон-музыка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

17 кастрычніка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца паэтычна-музычная імпрэза да 95-годдзя напісання першай рэдакцыі паэмы “Сымон-музыка”.

Паэма «Сымон-музыка»  – крыніца натхнення для творцаў розных галін мастацтва. Паводле паэмы былі пастаўлены тэле- і радыёспектаклі. Яшчэ да вайны была створана сімфанічная партытура ў чатырох частках. Беларускі і літоўскі кампазітар К. Галкоўскі напісаў лібрэта оперы «Сымон-музыка».  У скульптурны комплекс на плошчы Якуба Коласа ў Мінску З. Азгурам была ўключана кампазіцыйная частка Сымон і Ганна – галоўныя персанажы паэмы. Заслужаны дзеяч культуры Аляксей Слесарэнка стварыў паводле паэмы літаратурную кампазіцыю для мастацкага чытання. 

На вечарыне пад акампанемент срыпкі прагучаць урыўкі з паэмы ў выкананні Міхася Міцкевіча, малодшага сына Якуба Коласа, Алега Вінярскага, вядомага беларускага дыктара. Эдуард Агуновіч, беларускі графік і мастак-афарміцель, Заслужаны работнік культуры Беларусі, распавядзе пра стварэнне ілюстрацый да твора Якуба Коласа. Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель, якая выконвала ролю маці ў спектаклі “Сымон-музыка” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа,  падзеліцца ўспамінамі пра гэты спектакль. На вечарыне будуць паказаны ўрыўкі са спектакля “Сымон-музыка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (рэжысёр Мікалай Пінігін).

Тэлефон для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Вечарына да 95-годдзя паэмы «Сымон-музыка» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Вечарына да 95-годдзя паэмы «Сымон-музыка»».