3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Сустрэча з Гунарам Ардэліюсам і Ксеніей Шталенковай

Мероприятие в этом городе уже прошло

13 кастрычніка у мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца імпрэза, удзел у якой возьмуць шведскі літаратар Гунар Ардэліюс і беларуская аўтарка Ксенія Шталенкова. Вядучая сустрэчы — пісьменніца Людміла Рублеўская. 

Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасці яе напісання і прамоцыі, абмен актуальным досведам паміж беларускімі і шведскімі творцамі. 

Гунар Ардэліюс (Gunnar Ardelius), аўтар кніг для падлеткаў, перакладчык, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1981 годзе. Яго дэбютная кніга (2006 г.) была намінаваная на прэмію імя Аўгуста Стрынберга, атрымала прэмію дэбютантаў “Рагатка” (Slangbellan). Кнігі Ардэліюса перакладзеныя на некалькі замежных моваў, у тым ліку англійскую, нямецкую, французскую.

Ксенія Шталенкова, беларуская пісьменніца, аўтар кнігі для падлеткаў “Адваротны бок люстра” (2012). Нарадзілася ў 1992 годзе. Ксенія пачала пісаць, калі яшчэ сама была падлеткам. “Адваротны бок люстра” — прыгодніцкі раман-трылогія, першая частка якога стваралася 4 гады. Ужо напісаны працяг, які чакае свайго выдання. 

Уваход на імпрэзу вольны!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Сустрэча з Гунарам Ардэліюсам і Ксеніей Шталенковай в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Сустрэча з Гунарам Ардэліюсам і Ксеніей Шталенковай».