3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Творчы вечра аўтара і выканаўцы Марка Затогіна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческий вечер

26 верасня 2013 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў працяг цыкла ужо добра вядомых літаратурных чацвяргоў адбудзецца чарговая  імпрэза з удзелам аўтара і выканаўца Марка Затогіна.
Сам герой вечара лічыць сваю творчую біяграфію больш чым сціплаю. Заўсёды, яшчэ з дзіцячых гадоў, ён захапляўся спевамі, займаўся на ўзроўні мастацкай самадзейнасці ў школе і ў арміі, і ў пазнейшыя перыяды жыцця. У 2007 годзе Марк Затогін запісаў студыйна кампакт-дыск “Незабыўныя мелодыі” – папулярныя і любімыя песні і рамансы мінулых гадоў. У красавіку 2010 года стаў дыпламантам Рэспубліканскага конкурсу-агляду ветэранаў, прысвечанага песням ваенных гадоў. А ў пачатку гэтага года быў студыйна запісаны і выйшаў у свет кампакт-дыск уласна аўтарскіх песень і рамансаў “Карціны жыцця”.
Сёння Марк Затогін працягвае сцэнічныя выступленні, у тым ліку і на конкурснай аснове, спадзяецца на працяг публікацый вершаў і альбома песень ужо ў наступным годзе. Сваю жыццёвую пазіцыю аўтар выказаў простымі і зразумелымі словамі: “Заўсёды ўяўляў сабе ўсё наша вельмі кароткае жыццё як абавязковае адзінства душы і цела. Упэўнены, што толькі здаровы стан і аднаго, і другога дазваляе ствараць сапраўды прыгожыя і натхняючыя рэчы.”.

Цягам вечара будуць гучаць вершы і рамансы ў выкананні аўтара.

Пачатак у 17.30.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5


Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт музея:
www.yakubkolas.by

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!



Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!    

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Творчы вечра аўтара і выканаўцы Марка Затогіна в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Творчы вечра аўтара і выканаўцы Марка Затогіна».