Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя альбома мастака Аляксея Жданава

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

10 верасня запрашаем на прэзентацыю альбома паэта і мастака АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА (1948-1993), якая выйшла ў  серыі мастацкіх альбомаў «Калекцыя пАРТызана».

Прэзентацыю правядзе аўтар уступнага тэкста, паэт Дзмітры Строцаў. Акрамя гісторый з жыцця Аляксея Жданава, прагучаць таксама ягоныя вершы ў выкананні Дзмітрыя Строцава.

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».  Дзмітры Строцаў


Крыху пра серыю «Калекцыя пАРТызана». Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана»прадстаўляе сабой thebest беларускага арта. У «Калекцыю» ўжо выйшлі альбомы  Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай.  Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

Пачатак: 19.00

Уваход – вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы