24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар нацыянальных культур

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

АРТ-ПРАЕКТ «СТАРЫ НОВЫ ДВОР» прадстаўляе вечар нацыянальных культур

8 верасня 2013 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у рамках арт-праекта «Стары новы двор» сумесна з дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур» ва ўнутраным панадворку музея прадстаўляюць аб'яднаную праграму народнага хору ўкраінскай песні «Криниця» і ансамбля карэйскага танца «Арыранг».

Народны хор украінскай песні «Криниця» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур - аматарскі акадэмічны змяшаны хор, заснаваны ў г. Мінску ў 1994 году энтузіястамі ўкраінскай дыяспары, узрост удзельнікаў ад 22 да 65 гадоў, З 1998 г. калектыў носіць ганаровае званне «Народны».

Хор з'яўляецца актыўным удзельнікам усіх мерапрыемстваў, якія праводзіць украінская дыяспара: канцэрты і вечары, прысвечаныя творчасці ўкраінскіх і беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў.

Дзейнасць калектыва накіравана на падтрымку традыцый акадэмічнага харавога спеву і папулярызацыю ўкраінскай песеннай культуры, украінскіх нацыянальных традыцый і свят. У рэпертуары хору больш за 150 твораў, аснову складаюць аранжыроўкі ўкраінскіх народных песень, класічныя і эстрадныя творы ўкраінскіх аўтараў, папулярныя творы беларускай песеннай культуры, песні савецкіх кампазітараў.

Усходні акцэнт у вечар нацыянальных культур уносіць праграма ансамбля карэйскага танца «Арыранг» рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў". Калектыў выконвае традыцыйныя карэйскія танцы і музыку на традыцыйных карэйскіх інструментах, і на працягу шматлікіх гадоў папулярызуе карэйскую культуру, выступаючы ў школах, гімназіях, каледжах, на святах горада, у дамах дзіцяці, перад інвалідамі і ветэранамі. А гэта ў сваю чаргу выхоўвае дух нацыянальнай згоды, талерантнасці і сяброўства паміж народамі, наглядна дэманструючы, тое што карэйская нацыя адна з самых міралюбных і якія умеюць паважаць іншыя народы, іх культуру і традыцыі.

Мастацкі калектыў асацыяцыі беларускіх карэйцаў - дыпламант усіх рэспубліканскіх фэстаў нацыянальных культур; сярод узнагарод - адмысловы дыплом ЮНЭСКА за развіццё нацыянальнай культуры, дыпломы фэстаў «Яднанне», «Сонечны птах», габрэйскага Ханукальнага фэсту, ад Мінгарвыканкама за актыўны ўдзел у розных святах горада і імпрэзе 940-годдзя сталіцы. За год калектыў карэйскага танца «Арыранг» праводзіць больш 30 канцэртаў. Калектыў не толькі выконвае карэйскія танцы, але і прадстаўляе цэлыя канцэртныя праграмы з танцамі, песнямі, выкананне на барабанах і шмат іншае.

Упэўнены, выступленне народнага хору ўкраінскай песні «Криниця» і ансамбля карэйскага танца «Арыранг» ва ўнутраным панадворку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь не пакіне ніводнага гледача абыякавым, дазволяць палюбіць каларыт нацыянальнай культуры гэтых народаў.

Уваход вольны.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь 
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!       

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно