24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Песняй вітаю я вас!

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Штогод Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць традыцыйнае свята “Песняй вітаю я вас!”, прымеркаванае да Дня Ведаў.

Якуб Колас вялікую частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч так званым народным настаўнікам у палескіх
вёсачках, чатыры гады настаўнічаў на тэрыторыі Курскай вобласці ў Расіі, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце ў Мінску, чытаў лекцыі па
граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку.
Якуб Колас апрацаваў звыш за сорак народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах народны паэт Беларусі – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з
замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага
беларускага слова.

Таму невыпадкова ў гэты важны і запамінальны дзень музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму:

  • 11.00 — музейныя майстар-класы па вырабе паштовак і лялечныя прадстаўленні для малодшых школьнікаў;
  • 11.00-17.00 —аглядныя экскурсіі па ўсіх залах музея з элементамі “ажыўшай экспазіцыі” для старэйшых школьнікаў і дарослых наведвальнікаў.


Шчыра запрашаем прыняць удзел у свяце, якое адбудзецца 1 верасня 2017 года на сядзібе музея Якуба Коласа!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно