3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Агра-культурны фэст

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Фестиваль

Запрашаем на Агра-Культурны Фэст – партнёрскі праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Таварыства «Зялёная сетка», ГА «Экадом», установы «Агра-Эка-Культура» і літоўскай арганізацыі «Kulturos Ambasada».

У гэтыя выходныя, 29-30 жніўня, мы традыцыйна збярэмся ў Галерэі «Ў» дзеля таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як уплываюць на нас прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем.

Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах.

Мы ж прапаноўваем Вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем.

Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага эка-арт пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны, і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава "Памежны стан" у Галерэі "Ў" (6-30 жніўня 2015). Кульмінацыяй праекту будзе двухдзённы Агра-Культурны Фэст, што аб'яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.

Запраешаем!

Увага!

Да вечары пятніцы (да 16.00) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы. Забраць замову можна будзе ў нядзелю з 13.00 да 15.00 падчас маркету Агра-Культурнага Фэста.

Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!

Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), таксама ёсць прадукты, якія ў сапраўдны час праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць - готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.

Смачна есці!

Праграма фэсту:

Субота 29 жніўня
12.00 – 12.30 Адкрыццё фестывалю
12.30 – 13.30 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў». Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія «Ці патрэбны гораду агарод».
13.30 – 14.00 Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукты з крамы)
13.45 – 15.00 «Як лес прыйшоў у галерэю» Дзіцячая экскурсія і майстарклас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай («Дзіцячыя творчыя майстэрні») і Кацярынай Спосаб («Дзіцячыя эка-майстэрні»)
14.00 – 15.00 Прэзентацыя «Правільныя пчолы — правільны мёд» Аляксея Сушчыца

1. «Калі знікнуць пчолы...» - кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве.
2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству.
3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд.

15.00 – 16.00 Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекту Kultivator (Швецыя).
16.00 – 17.30 Прэзентацыя і паказ фільма «Вочы Возера (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса.

Нядзеля 30 жніўня
12.00 – 12.30 Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекту «Памежны стан». Сафія Садоўская
12.30 – 13.30 Прэзентацыя «Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне», Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурнаму дызайну.
13.30 – 14.00 Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (РБ).
13.00 – 15.00 Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова).
14.00 – 14.50 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў», Надзея Куляшова. Дыскусія «Як вырошчваць прадукты ў горадзе і дзеля чаго гэта патрэбна». Для дзяцей і дарослых.
15.00 – 16.00 Прэзентацыя праекта «Памежнае мастацтва». Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фільм ад Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі.
16.30 – 17.10 Skype-прэзентацыя праекта L.E.S. (Калінінград).
17.10 – 18.00 Паказ фільма «Вочы Возера (Літва)

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Агра-культурны фэст в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Агра-культурны фэст».