3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Цукеркавы фэст «Ivkon»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Open Air, Фестиваль

Падсаладзі дзень!
Кандытарская кампанія “Івкон”, Івянецкі музэй традыцыйнай культуры

7 верасня 2013 году, г.п. Івянец
ЦУКЕРКАВЫ ФЭСТ “IVKON”


Пачатак - 13.00 ад плошчы Свабоды
Асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава
Заканчэнне – 20.00

Ласы дзень, вясёлы вечар – верасовыя сустрэчы.
Пірагі, цукеркі, ладкі -
смакі хаткі-шакаладкі.
Спевы, музыка і гульні
і малечам, і матулям.
Пах дзяцінства, як заўсёды, -
карамелі цудны водар.
Поўна-поўніца шчадрот
на багаты, добры год.

Заклікаем на Цукеркавы фэст у Івянец…
На фэст Новы - ВЕРАСОВЫ, АДМЫСЛОВЫ!
Прысвячаем Салодкае падарожжа ў гісторыю Краю дзятве ды моладзі.
Аднаўляем вытворчасць незабыўнай “Сливочной помадки”.
Рыхтуем “прэм’еру” новага ласунку.
7-га верасня з брамы навучальнага году фэстывальны звон абвесціць Шлях Пазнання. Шлях радасці і новых знаёмстваў.
Тут ЦУКЕРКА – каралеўна! Тут прыгожа, светла, спеўна…

…На старой панскай сядзібе:
• рамантычныя івянецкія легенды
• шчодры рамесны кірмаш
• нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі
• рыцарскія бойкі
• дэгустацыя цукерак “Івкон”
• сюрпрызы і дарункі
• жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны
• шляхецкія спрэчкі-пацехі
• вечаровае фаер-шоу і вогнішча

Спіс удзельнікаў:
• Анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”
• Гурт “PAWA”: FolkTronika
• Фольк-мэталгурт “Лютавер'е”
• Этнадыскагурт “Вырай”
• Вандроўны тэатрык “Гістрыён”
• Спеўны гурт “Сёмуха”
• Этнагурт “На таку”
• Этнагурт “Dzivasil”
• Гудзьбітны гурт “Літы Талер”
• Гурт “HardWood»
• Фольк-рокгурт “Хорціца”
• Народны фолькгурт “Тутэйшая шляхта”
• Фальклорна-абрадавы гурт “Ракаўскі гасцінец”
• Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”

…Найадметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, уварцяцца пасвячэння ў ганаровыя грамадзяне Вялікага княства Ласавання. А дзеля таго апранка мае быць з элементамі верасова-філітовых колераў.

Цукеркавы фэст “Ivkon” - шчаслівае здарэнне
Цукеркавы фэст “Ivkon” – спатканне талентаў

ДЗІВА ГОДУ – АСАЛОДА!
Даведка:

+375 17 216 19 76
+375 17 72 53 5 83
+375 29 270 41 78
+375 25 927 00 87
www.ivkon.by

Выказваем падзяку кампаніі “Уся Паліграфія”
http://www.allpol.by

Цукеркавы фэст 2012:
http://mag.relax.by/foto/972476-cukerkavy-fest/ 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!  
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео



Отзывы
28 августа 2013 в 06:52

Призываю всех честных людей байкотировать это мероприятие! Ивкон-его руководство обмануло и продолжает обманывать сотни нанятых работать на них людей-торговых представителей,менеджеров по продажам и т.д. Бессовестны5е люди у руля этой фирмы не платят заработанные деньги своим простым сотрудникам,обманыват.лгут! Байкот !

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Цукеркавы фэст «Ivkon» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Цукеркавы фэст «Ivkon»».