24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Жалобная імпрэза на Вайсковых могілках г. Мінска

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Жалобная імпрэза на Вайсковых могілках г. Мінска
да 57-й гадавіны смерці Якуба Коласа

Мяне ў жывых не стане,
Сыду я ў небыццё,
Ды вечна будзе ранне,
І песні, і жыццё.

Якуб Колас

13 жніўня 1956 года не стала народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Шлях, які прайшоў пясняр, – адметны. Заснавальнік беларускай прозы, аўтар неўміручых паэтычных шэдэўраў “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, славутых палескіх аповесцяў, “Казак жыцця”, апавяданняў і вершаў, якія сталі нацыянальнай класікай, Якуб Колас унёс значны ўклад у беларускую культуру, узняў беларускае пісьмовае слова на ўзровень сапраўднага мастацтва, паставіў беларускую літаратуру побач з развітымі літаратурамі свету – і ў гэтым яго вялікая заслуга як нацыянальнага пісьменніка.

13 жніўня а 16 гадзіне
, у дзень смерці паэта, на Вайсковых могілках сталіцы адбудзецца памінальны мітынг і ўскладанне кветак да помніка песняра. Удзел у ім прымуць пісьменнікі і паэты, грамадскія дзеячы, родныя сям’і песняра, а таксама навукоўцы і супрацоўнікі музеяў горада Мінска.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by
 
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно