24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестываль бразільскай культуры Sinta Brasil

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестываль бразільскай культуры SINTA BRASIL
20—23 чэрвеня, Мінск


Запрашаем наведаць фестываль бразільскай культуры SINTA BRASIL (“Адчуй Бразілію”), які пройдзе ў Мінску з 20 па 23 чэрвеня.

Цягам чатырох дзён у Мінску будуць ладзіцца семінары па капуэйры і танцах з майстрамі з Бразіліі, пройдзе атэстацыя вучняў Міжнароднай школы капуэйры FICAG (цырымонія Batizado e Troca de Cordas), адбудуцца вулічныя выступленні, будзе рэалізаваны дабрачынны выступ у дзіцячай вёсцы "Вытокі", выстава дзіцячых малюнкаў, а кульмінацыяй фестывалю стане канцэрт і бразільская вечарынка ў Loft CafeFEEL BRAZIL: Самба! — прысвечаная музычнаму стылю і танцу самба.

Капуэйра — гэта ўнікальнае бразільскае мастацтва, якое сумяшчае ў сабе барацьбу, танец, музыку, гульню. Падчас фестывалю можна будзе пазнаёміцца з людзьмі, якія прысвяцілі гэтаму мастацтву ўсё жыццё. Mestre Museu — заснавальнік школы капуэйры FICAG і Contra-Mestre Guga, прыляцяць да нас з горада Белу-Арызончы (дарэчы, горада-пабраціма Мінска).

У Бразіліі капуэйра з’яўляецца яшчэ і сацыяльным праектам, які ратуе шматлікіх дзетак ад крымінальнай будучыні. Таму традыцыйна майстры падтрымліваюць ініцыятыву наведаць дзіцячы дом з выступленнем і майстар-класам. Досвед паказвае, што бразільцы нават без ведання мовы лёгка ўсталёўваюць кантакт з дзеткамі і тыя ўжо праз 10 хвілін пачынаюць радасна грукацець у бубны і выкручваць фінты. У гэтым годзе гасцей з Бразіліі прыме дзіцячая вёска "Вытокі".

Таксама цікавым будзе паглядзець, як беларускія дзеці ўяўляюць Бразілію і якія гісторыі прыдумваюць, звязаныя з ёй. Выстава дзіцячых малюнкаў і калажаў адчыніцца ў кінатэатры “Беларусь”, на пляцоўцы цэнтру альтэрнатыўнай адукацыi “Арт-Старт”.

Мінчукам жа прапануецца адчуць рытм вулічнага карнавалу. У Парку Горкага будзе арганізаванае дзвюхгадзіннае выступленне, дзе апроч відовішчнага шоў капуэйры можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па самым папулярным танцы Бразіліі — самбе. Танцорка самбы з Рыа-дэ-Жанэйра Marcia пакажа ўсім як можна танчыць пад гукі жывой перкусіі — вялікага барабаннага аркестра batucada. А пасля, па добрай бразільскай традыцыі, можна будзе сустрэць заход сонца апладысментамі.

Яшчэ адзін відовішчны перфоманс можна пабачыць у дзень цырымоніі пасвячэння ў капуэйрысты і змены паясоў вучняў школы FICAG. Звычайна ў гэты дзень вучні паказваюць усе лепшае, чаму навучыліся падчас трэніровак. Гэта будзе ўжо пятая цырымонія ў Беларусі.

Як ужо прыгадвалася, квінтэсенцыяй фестывалю стане канцэрт і вечарынка ў бразільскім стылі ў Loft CafeFEEL BRAZIL: Самба! Няхай вас не бянтэжаць усе гэтыя фразы “SINTA BRASIL”, “FEEL BRAZIL”, “Адчуй Бразілію” — гэта ўсё адзін слоган, якім мы на розных мовах спрабуем данесці самае галоўнае да публікі — што трэба адчуваць. Мы прапануем абуджаць пачуцці бразільскім мастацтвам. І самая вялікая яго канцэнтрацыя як раз прыпадзе на ноч музыкі і танцаў у Loft Cafe.

Канцэрт, заяўлены на вечарынцы, адбудзецца пры падтрымцы Бразільскага Пасольства ў Мінску, і будзе цікавы ўсім, хто жадае пазнаёміцца з аўтэнтычным выкананнем самбы, а менавіта samba-pagode (“самба настрою”). У Мінск запрошаны гурт са Швецыі FAMILIA SIMPATIA, у склад якога ўваходзяць музыкі з розных рэгіёнаў Бразіліі — Рыа-дэ-Жанэйра, Баія, Эшпірыту Сантуш. Вакалістка калектыву — Бія Мелу (Bia Melo) — валодае шыкоўным голасам і лёгка перанясе публіку за дзесяткі тысяч кіламетраў, праз Атлантычны акіян, дзе людзі прачынаюцца і засынаюць пад песні пра самае галоўнае пачуцце чалавека — каханне.

Пасля канцэрта вас чакае танцавальная вечарынка да самай раніцы. У праграме — samba-axe і samba-batucada, а таксама forro — рамантычны бразільскі парны танец, падчас якога канчаткова абуджаюцца ўсе пачуцці.

Адчувайце Бразілію разам з намі. І проста адчувайце.

Праграма фестывалю SINTA BRASIL


20 чэрвеня, чацвер

Мінскі р-н, п. Вопытны, вул. Лагерная, д.11/4
15:00—16:00 — Дабрачынны выступ у дзіцячай вёсцы "Вытокі"

Кінатэатр "Беларусь", пляцоўка цэнтру альтэрнатыўнай адукацыi “Арт-Старт”, вул. Раманаўская Слабада, 28
18:00—19:00 — Адкрыццё выставы “PINTA BRASIL” («Малюй Бразілію»)

САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51
20:00—22:00 — Трэніроўка па капуэйры з Mestre Museu, C-Mestre Guga

21 чэрвеня, пятніца

САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51
13:00—15:00 — Трэніроўка па капуэйры з Mestre Museu, C-Mestre Guga
18:00—19:00 — Трэніроўка па капуэйры з Mestre Museu, C-Mestre Guga, Instrutor-Gr Tucano

Парк Горкага, галоўная сцэна ля ўвахода ў парк
20:00—21:30 — Адкрыты занятак па капуэйры і майстар-клас па самба-рэгі пад жывую перкусію, паказальнае выступленне

22 чэрвеня, субота

САК «Алімп», пр. Незалежнасці, 51
12:00—14:00 — Трэніроўка з Mestre Museu, C-Mestre Guga, Instrutor-Gr Sino
16:00—19:00 — Цырымонія пасвячэння ў капуэйрысты і змены паясоў “5 Батызаду/Troca de Cordas FICAG-Беларусь”

Loft Cafe , вул. П. Броўкі, 22
23:00—5:00 — Бразільская вечарынка, канцэрт samba-pagode бразільскага гурта Familia Simpatia, шоў-праграма, бразільскія кактэйлі і прысмакі

Госці фестывалю SINTA BRASIL
Музыкі: гурт FAMILIA SIMPATIA (Бразілія/Швецыя);
Майстры і інструктары капуэйры: Mestre Museu (Бразілія), Conta-Mestre Guga (Бразілія), Instrutor Graduado Sino (Польшча), Instrutor Graduado Tucano (Расія), Instrutor Moreno (Літва);
Танцорка самбы: Marcia Mandava (Бразілія/Беларусь).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно