28 траўня Прэзентацыя кнігі «Арэхападзенне» Віялеты Пачкоўскай
28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”.
У вечарыне возьмуць удзел:
Андрэй Адамовіч
Павел Анціпаў
Уладзь Лянкевіч
Андрэй Пакроўскі
Віялета Пачкоўская
Юлія Цімафеева
Юля Арцёмава
Пачатак у 19.00. Уваход вольны
Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
Крыху пра “Арэхападзенне". Гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.