24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Зямля – аснова ўсёй Айчыне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У 2013 годзе спаўняецца 90 гадоў з часу выхаду асобным выданнем паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа. Гэты твор па праву лічыцца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа на пачатку ХХ стагоддзя, калі фарміраваўся філасофскі падмурак нацыянальнай ідэі нашай дзяржавы і будучыня яе народа. У паэме перад намі паўстае маніфест магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якуе дае зямля, - месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса.

Такі ж вызначальны сэнс мае і раман “Чатыры Евангеллі” (1899 — 1903) сусветна вядомага французкага пісьменніка Эміля Заля.

Раман Эміля Заля і паэма Якуба Коласа — красамоўныя ўзоры міфа пра Запаветную Зямлю. Незадежна ад храналагічнай паслядоўнасці напісання больш ранні французкі твор — нібы працяг больш позняга Коласавага твора. Галоўны герой Коласа памірае з марай аб набыцці ўласнага кавалка зямлі і аб шчаслівым жыцці, а герой Заля, які ўсё ж такі набывае праз шмат пакут уласны надзел зямлі, паступова ператварае яго ў квітнеючы ўрадлівы край з красамоўнай назвай Шантэбле (Chanteble, фр. — “песня нівы”), гэтым самым сцвярджае адвечную мару і беларускага селяніна.

Творы Эміля Заля, як і творы Якуба Коласа, паспрыялі станаўленню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі французскага і беларускага народаў на сусветнай палітычнай арэне. Паэтычная сіла іх талентаў стала ў многім лёсавызначальнай для нашых нацый.

Міжнародным літаратурным паралелям будзе прысвечана вечарына з цыкла “Зямля – аснова ўсёй Айчыне”, якая адбудзецца 23 мая а 16 –й гадзіне.

У праграме – выступленне народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, паэта, лаўрэата прэміі “ Леаніда Дранько-Майсюка, паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча, старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра Гілепа, артыстаў тэатра французскай песні “Каравела”.

Спецыяльна да вечара будзе падрыхтавана выстаўка выданняў вядомых твораў Эміля Заля і Якуба Коласа.
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно