24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ноч музеяў у Гродна і вобласцi

Описание

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей:

19.00 – адкрыццё мерапрыемства на ўваходзе ў Новы замак
19.00–23.30 – кiрмаш усходніх тавараў
19.00–23.00 – чайная цырымонія. Працуе чайны дом «Чайкоффский» (І этаж)
19.30–22.00 – гiсторыка-музычная праграма «Дыхание Востока» ў выкананні навучэнцаў каледжа мастацтваў і гасцей са Шры-Ланкі, Пакістана, Індыі, Туркменістана, Нiгерыi, Кiтая; выступленне ўдзельнiкаў клуба кунг-фу «Илицюань»; беліданс у выкананні школы танца «Найла»; арабетон, андалузiя, егіпецкi танец Saidi, iндыйскi танец у выкананнi ўсходняй школы «Нефер-Неферуатон Ташери»
19.00–22.00 – бодзi-арт ад Евы Багдановiч
19.00–22.30 – праца майстроў вiзажу
19.00–23.00 – майстар-клас па арыгамі і напісанні іерогліфаў
Гродна, вуліца Замкавая, 20. Кошт білета – 30 000 рублёў.

Супрацоўнікамі Гродзенскага музея Максіма Багдановіча падрыхтавана інтэлектуальна-забаўляльная праграма для дарослых «Гарадскія легенды» з элементамі квэст-гульні (з 00.00 да 2.00), тэатралізацыі, віктарыны.

У праграме Лідскага гісторыка-мастацкага музея з 19.00 да 5.00 экскурсіі па экспазіцыях і выстаўках, вернісажы, міні-выстаўкі з прыватных калекцый, канцэрты мясцовых музыкальных калектываў, майстар-класы самадзейных мастакоў, музычна-літаратурная гасцёўня, фаер-шоу.

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна
правядзе літаратурную гасцёўню «…И были схватки боевые…», пакажа фотавыстаўку аднаго дня «Музей учора, сёння, заўтра». Упершыню плануецца правядзенне форума школьных музеяў «Музей у музеі».

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага
, акрамя выставак, вернісажаў, інтэрактыўнага праекта «Гукі лесу», святочнага канцэрта, прапануе наведвальнікам выступленне рок-гуртоў.

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей у рамках акцыі «Музей збірае сяброў» плануе правесці шэраг мерапрыемстваў: фэшн-паказ касцюмаў і аксесуараў з ільну; спектакль батлеечнага тэатра «Местачковыя гісторыі», выстаўка адной ночы «Скарб XV–XVI ст.ст.», кінатэатр пад адкрытым небам «Дзятлаўскія перастукі», выступленне аркестра народных інструментаў, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы, народныя гульні і забавы.

Супрацоўнікі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея, акрамя мерапрыемстваў у музеі, рыхтуюць выставу «Стары горад» на цэнтральнай плошчы Навагрудка.

У праграме Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку выступленне каманды СШ № 7 з гісторыяй аднаго прадмета «Музей у чамадане», канцэрт дзіцячага ансамбля раённага цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва, віктарына, кіналекторый, канцэрт фартэпіяннай музыкі.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча ў сувязі з будаўніцтвам пастаяннай экспазіцыі распрацаваў праграму «Рандэву ля сцен музея», дзе будзе працаваць шэраг пляцовак. Карчма «У Давіда» прапануе дэгустацыю яўрэйскай кухні, карчма «У знахара» – травяныя настоі і гарбату, фотаатэлье «У Юрыя дазволіць зрабіць фотаздымак у традыцыйна народным касцюме. Запланаваны паказ дзіцячай моды ад выхаванцаў цэнтра пазашкольнай работы, бодзі-арт, канцэрты народных калектываў, выступленне валыншчыка. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно