24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

23 траўня. Прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў”

23 траўня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) а 19.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Юрася Пацюпы “Анонс: квадрат тэкстаў” з удзелам рэдактара кнігі філосафа Валянціна Акудовіча і філосафа Алеся Анціпенкі.

Крыху пра кнігу. Гэта чарговая кніга сэрыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”. Квадрат тэкстаў – гэта чатыры кірункі намеркаваных даследаванняў: раскрыццё індывідуальных праектаў філасофіі мовы, выяўленне феномену як альтэрнатывы норме і узусу, шуканне рэлевантных канвенцыяў у правапісе, граматыцы і лексіцы, стварэнне нацыянальнай граматычнай традыцыі. Аўтар пільнуецца фундаменталістаўскай стратэгіі развіцця мовы, распачатай Янам Станкевічам, станавіта адмяжоўваючыся і ад кансерваваннікаў сумнеўных савецкіх нормаў, і ад бяздумных апалагетаў узусу, і ад валюнтарыстаўскіх рэфарматараў мовы.

Захоўваць, усталёўваць і развіваць асновы, на якіх трывала беларуская мова стагоддзямі, – найважнейшыя заданні аўтара кнігі.


 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно