24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ноч нямецкай мультыплікацыі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18.05.2013
20:30

Як ні ў якім іншым жанры, разнастайнасць і супярэчнасці нямецкай кінапрадукцыі не адлюстроўваюцца так выразна, як у жанры анімацыі. Анімацыйныя фільмы розных эпох ўяўляюць доўгі шлях ад вытокаў кінамастацтва праз авангардныя працы Веймарскай Рэспублікі і прапагандысцкія фільмы 30-х гадоў да пасляваеннай сучаснасці Усходу, Захаду і захапляльнай сучаснасці.

Прагляд стужак падзелены на тры блокі, якія характарызуюцца часам свайго стварэння:

Анімацыя ў даваенны перыяд.

Акрамя анімацыйнай прадукцыі, якая выраблялася пры дзяржаўнай падтрымцы, у так званай «унутранай эміграцыі» ствараліся авангардныя фільмы, якія лічыліся «забароненым мастацтвам». Падборка фільмаў адлюстроўвае самую складаную эпоху ў нямецкай гісторыі, у тым ліку і для мультыплікацыі.

Анімацыя ў ГДР.
Мультфільм ў Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы значыў нашмат больш, чым проста дзіцячы фільм. У падборцы прадстаўлены лепшыя прыклады анімацыйнага мастацтва і ўзоры мастацкага станаўлення, якія ўзніклі ў сувязі са спецыфічнай сітуацыяй таго часу. Разам з фільмамі дзяржаўнай студыі DEFA у падборку ўключаны ўзоры анімацыйнага андэграўнду, які з сярэдзіны 70-х гадоў паступова стаў вырабляць ўсё больш і больш фільмаў.

Сучасны анімацыйны фільм.
Рэзкі, абстрактны, багаты, смешны і поўны цікавых каляровых рашэнняў. Сучасны анімацыйны фільм падкупляе сваім мастацкім узроўнем, які зрабіў яго вельмі прывабным ўнутры краіны і за яго межамі.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А
Штодня з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка
Тэл. для сдаведак: 290-68-47
www.histmuseum.by
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно