3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Святло ў акне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Творческий проект

Праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню музеяў, Святло ў акне
18 мая 2013 года


Час правядзення: 11.00 – 23.00
Месца правядзення: музей, мемарыяльная сядзіба
Адрас: г.Мінск, вул. Акадэмічная, 5

11.00-13.00, гасцёўня дома Коласа
Праграма для дзяцей і падлеткаў, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра

11.00 Інтэрактыўная літаратурная гульня “Таямніцы дома песняра”. Напярэдадні юбілею класіка беларускай літаратуры супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавую віктарыну, падчас якой удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з невядомымі старонкамі з жыцця Янкі Маўра і весела правесці час на музейнай экспазіцыі

12.00 Сустрэча з нашчадкамі Янкі Маўра і Якуба Коласа з традыцыйнага музейнага цыкла “Нашчадкі славутых людзей”

Як вядома, Якуб Колас і Янка Маўр былі сватамі: сын Коласа Міхась Міцкевіч ажаніўся з дачкой Янкі Маўра Наталляй. Нашчадкі двух славутых літаратурных сем’яў падзеляцца ўспамінамі пра сваіх знакамітых продкаў. Упершыню, спецыяльна да сустрэчы, будзе падрыхтавана адмысловая выстаўка з асабістага архіва сям’і Янкі Маўра і фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у экспазіцыі якой будуць прадстаўлены рукапісы твораў, уласныя рэчы пісьменнікаў

Рэтра-кінапаказ мастацкага фільма “Неадкрытыя астравы” (1974, рэж. Л. Мартынюк), знятага паводле аповесці пісьменніка Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”.

18.00-20.00, мемарыяльная сядзіба музея
Літаратурна-мастацкая праграма да 90-годдзя першага выдання паэмы “Новая зямля”Якуба Коласа

На працягу дня на музейнай сядзібе можна будзе асабіста пазнаёміцца з гаспадарамі папулярных у турыстаў агра-сядзіб Мінскай вобласці і замовіць цудоўны адпачынак у летні час на прыродзе.

У гэты ж час на музейнай сядзібе можна будзе паслухаць беларускія народныя песні, паўдзельнічаць у традыцыйных гульнях і майстар-класах па беларускіх рамёствах разам з удзельнікамі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” і гуртам “Горынь” Юр'еўскі карагод, веснавыя і юраўскія песні, гульні, а таксама майстар-класы па пляценню паяскоў, вырабу лялек , прадзенню, выцінанцы.

Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці): дэманстрацыя работ рамеснікаў Міншчыны, майстар-класы па ганчарнай справе, саломапляценню і лозапляценню, ткацтву і інш.

18.00 Спецыяльныя госці “Горада майстроў” - барды Раман Яраш, Андрэй Касцень, Віктар Сямашка.
 
У якасці музычных інструментаў барды выкарыстоўваюць гітары, драбук, дудкі, кларнет, акарына, дрэва-дажджу, званкі і іншыя

19.00-23.00, вялікая гасцёўня Дома Коласа

19.00 Прыхільнікам класічнай музыкі Сярэднявечча прапануецца канцэрт “Шэдэўры еўрапейскага барока” ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава. Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» - адзіны ў Беларусі калектыў, які спецыялізуецца на выкананні музыкі эпохі барока і ранняй класікі ў гістарычна арыентаванай манеры, быў створаны ў 2001 годзе пецярбургскім дырыжорам і клавесіяністам Дзмітрыем Зубавым. Амплітуда рэпертуарнай дзейнасці ансамбля вельмі шырокая: ад невялікіх па складзе камерна-інструментальных твораў да такіх грандыёзных твораў як «Страсці па Мацвею» Іагана Себасцьяна Баха або «Membra Jesu nostri» Дзітрыха Букстэхудэ.

Праграма да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай
19.00 Сустрэча сямейных пар, рэгістрацыя, фотасесія ў інтэр’ерах, запіс пажаданняў пяром Коласа

Рэканструкцыя часткі вясельнага абраду “Провады нявесты”

19.30 Мадэльны паказ ад дзіцячай подыум-студыі “Мадэмуазэль Адры”
Мадэльны паказ ад мадэльнай школы “KIDs-подыум”

20.00 Інтэрактыўна-гульнёвая праграма“Ты – песня натхнення…”

У кожнай сямейная пара ў гэты дзень будзе ўнікальная магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, галоўным прызам якой будзе тур выхаднога дня ў аграсядзібу “У дубочка”, пачаставацца вясельным караваем і атрымаць на памяць ганаровае пвсведчанне

21.00 – выступленне моладзевага джазавага гурта і неонавае шоу.

22.00 – выступленне гурта “Релікт”

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Даведкі па тэлефонах: 284-17-02, 284-05-55
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Святло ў акне в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Святло ў акне».