3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Міколы Жыгоцкага

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

Да Дня Перамогі
Прэзентацыя кнігі Міколы Жыгоцкага “Якуб Колас і легендарны дзед Талаш”. Адкрыццё выстаўкі да дня Перамогі і 70-годдзя паэмы “Суд у лесе”

8 мая а 15 гадзіне
, напярэдадні Дня Перамогі, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ладзіць творчую сустрэчу з Міколам Рыгоравічам Жыгоцкім, чалавекам, чыё дзяцінства супала з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Жыгоцкі - аўтар кніг пра Якуба Коласа, коласаўскія мясціны, коласаўскіх герояў, у прыватнасці, дзеда Талаша. Спадар Мікола звыш паўстагоддзя адпрацаваў у  музеі Якуба Коласа, зрабіў каштоўны ўклад у развіццё коласазнаўства. Гэтым разам Мікола Рыгоравіч прэзентуе кнігу “Якуб Колас і легендарны дзед Талаш”. У кнізе разглядаецца жыццё і дзейнасць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа і двойчы партызана Васіля Талаша (у аповесці пісьменніка «Дрыгва» дзед Талаш), аналізуецца публіцыстыка і паэзія песняра ваеннага часу. Выкарыстаны архіўныя дакументы, лісты, дапоўненыя аповедамі людзей, якія сустракаліся і ведалі народнага паэта Якуба Колса і партызана Васіля Ісаевіча ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства будуць беларускія пісьменнікі Алесь Савіцкі, Сяргей Чыгрын,  галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп,  гісторык і журналіст Анатоль Валахановіч, дырэктар - галоўны рэдактар РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” Алесь Карлюкевіч, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Міхась Пазнякоў, малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.

Да 70-годдзя паэмы “Суд у лесе” падрыхтавана выстаўка з фондаў музея (рукапісы паэмы, кнігі з дарчымі надпісамі Якуба Коласа сябрам і знаёмым, розныя выданні паэмы).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі Міколы Жыгоцкага в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі Міколы Жыгоцкага».