20 красавіка
(Вяс)новая экскурсія па кнігарні «логвінаЎ»
Годзе зімовага рабскага сну! Суботнім днём 20 красавіка прыходзьце дакрануцца да кніжных ручаёў і ручаінак. У праграме экскурсіі:
- наведванне «нулявога кніжнага кіламетра»
- азнаямленне з кніжнымі навінкамі 2013 году
- раскрыццё некаторых таямніц беларускага кнігадруку
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а, гэта ля Плошчы Перамогі, у дварах за домам «Подзвіг народа». Пачатак а 14. Працягласць – 36 хвілін. Экскурсія – вольная.
Экскурсія праходзіць у межах «Фэсту экскурсаводаў» і пасуе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.