24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчыя сустрэчы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Творчыя сустрэчы з рэдакцыямі перыядычных выданняў творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі

“На крыллях дум агледзець свет…”

Прэзентацыя ААТ “Рэдакцыя газеты “Шапакляк”

19 красавіка 2013 года а 16-ай гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў рамках цыкла творчых сустрэч з рэдакцыямі беларускіх часопісаў і газет адбудзецца чарговая літаратурная імпрэза з удзелам ААТ “Рэдакцыя газеты “Шапакляк”.

Першы нумар гумарыстычнай газеты “Шапакляк” пабачыў свет 18 сакавіка 1999 года, і з гэтага часу, ужо 14 гадоў, у рэдакцыі выходзяць шматлікія перыядычныя выданні, якія разлічаны на розны густ і ўзрост чытачоў.

На вечарыне, якая працягвае традыцыйныя літаратурныя сустрэчы ў Доме Песняра, будуць прэзентаваны часопісы для дзяцей – “Сказка на ночь” і “Зайкина школа”, гумарыстычныя выданні “Шапакляк” і “15 сутак”, газеты “Друг пенсионера”, “Я на пенсии”, “Вкуснятина”, “Цветочное царство”. Самых актыўных гасцей імпрэзы чакаюць падарункі ад рэдакцыі – апошнія нумары пералічаных выданняў.

Рэдакцыю прадставяць генеральны дырэктар Анатоль Гармаза, намеснік генеральнага дырэктара Вольга Касцюшова, мастакі-карыкатурысты Мікалай Гіргель і Юрый Тымндус.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно