3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Правы Чалавека «на пальцах»

Жанр Семинар

Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся 20 красавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека «на пальцах» у Гродна!

Дэдлайн падачы заявак 18.04.

У праграме семінара 20 красавіка (субота): тэорыя і філасофія правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і прававыя механізмы абароны правоў чалавека.

Заяўкі прымаем да 18 красавіка (чацвер) ўключна! Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай “Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў”.

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Гародні 20 красавіка 2013 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 18 красавіка 2013 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў:

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах»
– сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Семінары арганізуюцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада», праваабарончага цэнтру «Вясна», асветніцкай установы «Цэнтр прававой трансфармацыі».

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Правы Чалавека «на пальцах» в . У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Правы Чалавека «на пальцах»».