24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прыняцце ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 красавіка 2013 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх жадаючых на чарговае сумеснае мерапрыемства з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Добрай традыцыяй стала правядзенне святочнага ўручэння білетаў СПБ у Доме песняра. Так, ва ўтульнай гасцёўні музея былі прыняты ў згаданую арганізацыю такія маладыя паэты і пісьменнікі, як Уладзімір Лазар, Уладзімір Кісялёў, Надзея Ніжнева-Ксенафонтава, Віктар Рашкевіч.

У гэтыя цудоўныя вясновыя дні кола сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўніцца дзвюма новымі ўдзельніцамі – пасведчанні атрымаюць маладая паэтэса Маргарыта Латышкевіч і літаратуразнаўца, даследчыца беларускага слоўнага майстэрства Марыя Іванаўна Верціхоўская. Уручаць пасведчанне будзе член Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Завітаюць і ганаровыя госці – вядомыя беларускія літаратары, члены СПБ. Аздобіць вечар цудоўнай музыкай яшчэ адна маладая паэтэса, бард Ганна Чумакова.

Перад гасцямі з прывітальным словам выступіць дырэктар музея Зінаіда Мікалаеўна Камароўская. Завітае на сустрэчу і малодшы сын Якуба Коласа, доктар тэхнічных навук Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.

Сардэчна запрашаем усіх аматараў паэзіі!


Адрас: г. Мінск, вул Акадэмічная, 5
Тэлефоны для даведак: 284-05-55; 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно