24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Беларускае вяселле ў прасторы традыцыйнай культуры

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 сакавіка а 12 гадзіне ў галерэі «Ракурс» (2-гі паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі А.В. Катовіч і І.І. Крука «Беларускае вяселле ў прасторы традыцыйнай культуры».

Упершыню ў гісторыі даследаванняў традыцыйнай абрадавай практыкі праведзена комплекснае вывучэнне беларускага вяселля – аднаго з найбольш складаных рытуальна-абрадавых комплексаў, які суправаджаў важную сямейна-родавую падзею – стварэнне сям'і.

Аўтары паставілі перад сабой некалькі навуковых задач: разгледзець гісторыю фарміравання святочна-абрадавага комплексу, прааналізаваць храналогію падзей, пачынаючы ад трохтыднёвага перадвясельнага перыяду, бясконца вар'іруемы этап уласна вясельных падзей, нарэшце, паслявясельны перыяд фарміравання сям'і на працягу першага года сумеснага жыцця.

Кожны этап вясельнай дзеі, кожны абрадавы чын, атрыбут, прадпісанні, пажаданні, забароны, абмежаванні разглядаюцца на шырокім фоне традыцыйнай культуры нашага народа, што дазваляе больш выразна зразумець семантыку абрадавых дзеянняў, сімволіку прадметна-рэчыўнага свету, змест вялізарнай колькасці народных песень.

Кніга адрасавана не толькі навукоўцам, але і маладым людзям, якія стаяць напярэдадні прыняцця адказнага рашэння аб святкаванні вяселля, іх бацькам, якія хацелі б зладзіць сямейны фэст у адпаведнасці з адвечнымі беларускімі традыцыямі. Менавіта таму аўтары разглядаюць вяселле ў суадносінах з касмічнымі цыкламі і рытмамі, сістэмай сацыякультурных рэгламентацый. Яны падкажуць, як выбраць заручальны пярсцёнак, якім павінна быць адзенне жаніха і нявесты, як трэба ўпрыгожыць вясельны картэж, хто з вашых блізкіх можа выконваць ролю шафера і шаферкі, сватоў, як вызначыць шлях вясельнага картэжа, як лепш сфарміраваць святочны стол і многае іншае.

Прэзентацыя кнігі будзе суправаджацца багатым відэарадам, дэманстрацыяй урыўкаў з відэафільмаў, актыўным уключэннем удзельнікаў імпрэзы ў мадэліраванне шматлікіх абрадавых сітуацый. На прэзентацыі прагучаць вясельныя песні ў выкананні студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, а таксама можна будзе набыць кнігу з аўтографамі аўтараў.
   
Тэл. для даведак: 293 27 67

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно