24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 сакавіка (серада), а 19.30. Кнігарня логвінаЎ

Публічная дыскусія: «Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?»

У межах фестываля сярэднеэўрапейскай літаратуры «Шэнгенка» Лятучы ўніверсітэт, Філасофская Прастора і Кнігарня «логвінаЎ» запрашаюць арганізатараў актуальных перакладніцкіх ініцыятываў, кнігавыдаўцоў, экспертаў да супольнай дыскусіі і наважвання перспектываў далейшага развіцця рынку перакладной літаратуры ў Беларусі. Публічная дыскусія ставіць сабе за мэту ўзмацненне цікавасці да развіцця культурніцкіх праектаў на беларускай мове ў нашым грамадстве, а таксама спрычыняе да выпрацоўкі сумесных стратэгіяў дзейнасці вядучых прадстаўнікоў галіны перакладу праз абмеркаванне і праграмаванне існуючай сітуацыі. Удзельнікі могуць прадставіць экспертную пазіцыю ў якасці панэлістаў, выказаць сваё меркаванне ў дыскусіі, а галоўнае – паспрабаваць выпрацаваць супольныя падыходы да развіцця сітуацыі і заключыць паміж сабой адпаведныя пагадненні.

У якасці экспертаў да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя перакладчыкі і выдаўцы: Павал Касцюкевіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Вішнёў, Эдуард Куфцерын, Зміцер Колас, Андрэй Казакевіч, Генадзь Сагановіч, Сяргей Сматрычэнка, Аляксей Ластоўскі.

Вядоўцы дыскусіі: Павел Баркоўскі і Андрэй Ягораў.

Колькасць месцаў абмежаваная, просім загадзя звязацца з каардынатарам:

Галіноўская Юлія: +375297422040; Julia.hurska@gmail.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно