3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Пражская вясна ў Мінску

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературный вечер

26 сакавіка Літаратурная вечарына «Пражская вясна ў Мінску»
Пачатак а 19-й.

Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:
• Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля (раман);
• Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);
• Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);
• Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі «Чэшская калекцыя» Сяргей Сматрычэнка. 26 сакавіка (аўторак). Галерэя «Ў» (Незалежнасці 37а).

У рамках фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры «Шэнгенка». Кнігі «Чэшскай калекцыі» можна будзе набыць у сумежнай кнігарні логвінаЎ.

Крыху пра кнігі. Усё – шыкоўная чэшская проза. Ад класіка «гутарковай літаратуры» Багуміла Грабала і выбраных карацелек чээсэсэраўскага дысідэнта Эгана Бонды ( у яго яшчэ вершы і драматургія) да іранічнага рамана-шлягера Міхала Вівэга «Цудоўныя гады сабаку пад хвост» і прачулага аповеда Ірэны Доўскавай пра дзяцінства ў сацыялістычнай Чэхаславаччыне «Моцны Жбуць» (Моцны Жбуць – гэта такі брутальны дзядок-персанажык).

Перакладчыкі - суцэльныя транслэйшн-монстры: Сяргей Сматрычэнка, Марыя Мартысевіч, Макс Шчур і Вераніка Бяльковіч. Таму па-аматарску не будзе!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Пражская вясна ў Мінску в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Пражская вясна ў Мінску».