24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Зямля – аснова ўсёй Айчыне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Міжнародны літаратурны праект «Зямля – аснова ўсёй Айчыне», прысвечаны 90-годдзю напісання самага вядомага твора беларускай літаратуры ХХ стагоддзя паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа.

На працягу 2013 года ў Доме Коласа будзе магчымасць даведацца пра сусветнавядомыя эпасы краін Еўропы і Азіі, лёсавызначальныя творы еўрапейскіх культур, якія па волі гісторыі сталі пазнавальнымі літаратурнымі сімваламі сваіх нацый і выдатную паэму Якуба Коласа «Новая зямля».

У 2013 годзе спаўняецца 90 гадоў моманту выхаду асобным выданнем паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа. Гэты твор па праву лічыцца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага народа на пачатку ХХ стагоддзяў, часу, калі фарміраваўся філасофскі падмурак нацыянальнай ідэі будучай самастойнай дзяржавы і будучыня яе народа. У паэме перад намі паўстае маніфест магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якуе дае зямля, - месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса.

Такі ж вызначальны сэнс мае і раман-паэма яўрэйскага грамадскага дзеяча, вядомага журналіста і літаратара Тэадора Герцля «Старая новая зямля» (Athneuland), у якім аўтар на пачатку ХХ стагоддзя апісаў адраджэнне яўрэйскай дзяржавы. Эпіграф «Калі захочаце, гэта не будзе казкай» да яго рамана мог бы стаць дэвізам ўсяго жыцця гэтага неардынарнага чалавека. Дзейнасць Герцля як заснавальніка сусветнага сіянісцкага руху доўжылася менш дзесяці гадоў, але ўжо пры жыцці яго асоба стала легендарнай. Творы Т.Герцля, як творы Якуба Коласа, паспрыялі станаўленню нацыянальнай самаідэнтыфікацыі яўрэйскага і беларускага народаў на сусветнай палітычнай арэне. Паэтычная сіла іх талентаў стала ў многім лёсавызначальнай для нашых нацый.

Міжнародным літаратурным паралелям і будзе прысвечана першая з цыкла мерапрыемстваў літаратурна-музычная імпрэза «Зямля – аснова ўсёй Айчыне», якая адбудзецца 26 сакавіка а 16 –й гадзіне.

У праграме – выступленні народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, старшыні Саюза яўрэйскіх абшчын Беларусі Леаніда Левіна, народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, аўтара кнігі «Старая зямля», паэта, лаўрэата літаратурных прэмій, Мікалая Маляўкі, даследчыка беларускай філалогіі Таццяны Старасценка. Беларускую і яўрэйскую музычную спадчыну можна будзе пачуць у выкананні мастацкага калектыва «Гілель» і навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай гімназіі-каледжа імя І.Ахрэмчыка. Ганаровы госць мерапрыемства - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Іосіф Шагал.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная,
Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно